Свет5151

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе

У горадзе — шматлікія выбухі, а ў небе шматлікія вайсковыя самалёты і верталёты.

Ноччу 3 студзеня ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе. Папярэдне — былі атакаваныя порт і вайсковая база.

На адным з відэа відаць у небе цяжкія амерыканскія верталёты Chinook. Імаверна, з іх адбылася высадка дэсантнікаў.

Паўднёвы раён 3‑мільённага горада застаўся без электрычнасці.

У амерыканскіх вайсковых структурах пакуль адмаўляюцца каментаваць тое, што адбываецца. У адміністрацыі Трампа заявілі, што ім вядома пра выбухі і амерыканскія самалёты ў Венесуэле, але іншых каментароў там не далі. 

Першай афіцыйнай рэакцыяй на падзеі ў Каракасе стаў допіс прэзідэнта Калумбіі Густава Петра. Ён асудзіў напад на Венесуэлу і заклікаў неадкладнай рэакцыі міжнародных арганізацый.

Аперацыя ЗША адбываецца на фоне працяглага ціску адміністрацыі Трампа на рэжым Мадуры. Амерыканскі прэзідэнт абвінавачваў кіраўніка Венесуэлы ў наркатэрарызме, патрабаваў ад яго адстаўкі і пагражаў наземнымі ўдарамі. Выглядае, цяпер Трамп перайшоў да справы.

Каментары51

  • Ня веру вачом
    03.01.2026
    Няўжо наш руды д'ябал урэшце рэшт наважыўся на нешта апроч шпуляння ракетамі ў бок кепскіх хлопцаў?
  • 12345
    03.01.2026
    Калі латинас павядуць сябе як афганцы ці в'етнамцы, мы ўбачым утварэнне трэцяй арміі ў свеце.
    P.S. Заўсёды з пагардай ставіўся да слэнгавага слова ПІНДОС, а цяпер ужываю паўсюдна.
  • Не туды бахнулі
    03.01.2026
    Па мацкве - логаву сатаны - трэба было "Мінітмэнамі" ўваліць!!!

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць