Грамадства11

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў

Суд Воранаўскага раёна прыгаварыў вінаватага ў аварыі са смяротным вынікам да 8 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Генеральная пракуратура. ДТЗ адбылося 29 мая 2025 года і прывяло да гібелі двух дзяцей.

Здымак з месца аварыі. Фота: Следчы камітэт

Акрамя гэтага, мужчыну аштрафавалі на 2 700 рублёў і пазбавілі права на працягу васьмі гадоў займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам.

55‑гадовы жыхар Бабруйска ноччу кіраваў аўтацягніком у стане алкагольнага ап’янення. Перавышаючы хуткасць на закругленні дарогі, ён выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем «Аўдзі», у якім ехалі муж з жонкай і трое малалетніх дзяцей. У выніку двое дзяцей загінулі, адно атрымала цяжкія траўмы, бацькі абышліся менш цяжкімі пашкоджаннямі.

Пасля аварыі кіроўца не аказаў дапамогу пацярпелым і ўцёк з месца здарэння. Ён быў знойдзены праз чатыры гадзіны ў яры за тры кіламетры ад месца аварыі; медыцынскі агляд паказаў больш за 1 праміле алкаголю ў крыві. У кабіне грузавіка знайшлі бутэлькі з-пад каньяку.

Раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ДТЗ з цяжкімі наступствамі і да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці, ДТЗ і пакіданне месца здарэння. Спачатку яго абвінавачвалі па артыкуле за смерць аднаго чалавека, але пасля абвінавачанне перакваліфікавалі ў сувязі са смерцю другога дзіцяці.

На карысць пацярпелых суд спагнаў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 325 тысяч рублёў. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары1

  • Австрияк
    06.01.2026
    Ну это же не донат полку и злобный комментарий

Цяпер чытаюць

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі23

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Spotify будзе правяраць праз QR-код, ці жывуць сумесна ўладальнікі сямейных падпісак7

Кая Калас: Амерыканскія перамоўшчыкі ўжо амаль два гады спрабуюць схіліць Украіну да капітуляцыі5

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

У 46 год памёр віцэ-прэзідэнт EPAM, адзін з кіраўнікоў бізнэсу ў Паўночнай Амерыцы Алег Вільчынскі6

Японія паспяхова запусціла місію да спадарожнікаў Марса1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка5

Кіраўнік Ryanair прадказаў «найбуйнейшае ў гісторыі» павышэнне цэн на авіяквіткі ў Еўропе1

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»4

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі23

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць