Здарэнні

Стан дзяцей, што разбіліся ў ДТЗ у Воранаўскім раёне, вельмі цяжкі

Учора ў Гродзенскай вобласці адбылося ДТЗ, у выніку якога загінула аднагадовае дзіця.

Каля 23:35 55-гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes у счэпцы з паўпрычэпам рухаўся на 58-м кіламетры дарогі «Іўе — Тракелі — Радунь». Пры выездзе з закруглення дарогі ён здзейсніў з’езд на правую абочыну, у выніку чаго страціў кіраванне над аўтамабілем. У выніку машына апынулася на паласе сустрэчнага руху, дзе адбылося лабавое сутыкненне з «Audi» пад кіраваннем 34-гадовага мужчыны.

Аднагадовае дзіця ў легкавіку загінула на месцы аварыі.

Двое дарослых і двое дзяцей з Audi былі транспартаваныя ў Лідскую ЦРБ, дзе ім правялі ўсе неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя мерапрыемствы, уключаючы хірургічныя ўмяшанні, паведамляе Мінздароўя.

 Стан дзяцей ацэньваецца як вельмі цяжкі і цяжкі. Медыцынскую дапамогу аказвалі дактары Лідскай ЦРБ, а таксама спецыялісты абласнога ўзроўню, якія неадкладна прыбылі на месца. Дадаткова былі выкліканыя спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць