Мова11

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання

Новы навучальны дапаможнік пад назвай «Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання» выдадзены кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. 

Падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1—B1. Фота: кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. 

Кніга разлічаная на тых, хто вывучае беларускую мову як замежную на пачатковых і сярэдніх узроўнях (A1—B1), пра гэта паведамляе афіцыйная старонка кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. 

Яго аўтарка — вядомая мовазнаўца і выкладчыца ўніверсітэта Вольга Трацяк. Яна вядомая ў беларускай дыяспары як актыўная папулярызатарка роднай мовы: з 2019 года Вольга з'яўляецца ініцыятаркай і арганізатаркай міжнароднай акцыі «Беларуская дыктоўка» ў Варшаве, якая праводзіцца да Дня роднай мовы. 

Таксама даследчыца ўваходзіць у Камісію сертыфікацыі валодання беларускай мовай і Галоўны камітэт Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы.

Прыклад тэкстаў у падручніку. Фота: кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. 
Прыклад тэкстаў у падручніку. Фота: кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. 

Новае грунтоўнае выданне мае 330 старонак, на якіх змешчана 150 практыкаванняў і 50 тэкстаў для чытання. Як адзначаюць у кафедры, заданні складзеныя такім чынам, каб паступова і сістэмна развіваць моўныя кампетэнцыі: ад разумення пісьмовага тэксту да пашырэння лексічнага запасу і працы над граматыкай.

Важная асаблівасць дапаможніка — універсальнасць. Ён пасуе як для працы з выкладчыкам, так і для самастойнага вывучэння, бо да выдання далучаны ключ з адказамі для самакантролю.

Публікацыя прафінансаваная Фондам дыдактычнай дасканаласці Факультэта практычнай лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Як набыць?

Замовіць дапаможнік можна праз сакратарыят кафедры беларусістыкі, напісаўшы на электронную пошту: [email protected]. Заяўлены кошт — 39 злотых (каля 9 еўра).

Каментары1

  • Андрэй
    09.01.2026
    Чакаем на Кнігаўцы!

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць