Мова55

«Вусы Мулявіна» і «Крынж Еўфрасінні»: блогер АйЦіБарада зрабіў Alias па-беларуску

Беларус Аляксей Картыннік, які ў сеціве вядомы як блогер АйЦіБарада, «навайбкодзіў» беларускую версію вядомай гульні «Аліяс», дзе трэба тлумачыць загаданыя словы, не называючы іх, піша выданне Spravy.io.

Фота: linkedin.com/in/akartynnik

«Сядзелі нядаўна з сябрамі, захацелі пагуляць у «Аліяс». Палез шукаць беларускамоўную версію — і не знайшоў. Давялося гуляць у расейскамоўную, што зусім не гуд», — узгадвае Аляксей.

Выява: linkedin.com/in/akartynnik

Пакуль ішла гульня, блогер адкрыў камп’ютар, запусціў Claude Code і даў заданне «зрабі Alias па-нашанскаму». У выніку да канца партыі ўжо быў гатовы прататып, а на наступны дзень Аляксей разам з Claude і Junie за некалькі гадзін давёў гульню да прэзентабельнага стану. Цяпер яна даступная на сайце alias.itbeard.com.

Скрыншот: alias.itbeard.com

Правілы гульні:

Адзін чалавек тлумачыць слова, астатнія ў камандзе адгадваюць. Само слова і аднакарэнныя называць нельга, перакладаць на іншую мову таксама. Час абмежаваны, таму нават простае слова робіцца вельмі няпростым.

Унутры гульні 886 беларускіх слоў, якія прыдумаў штучны інтэлект, тры ўзроўні складанасці і магчымасць гуляць адной камандай ці сабраць да пяці камандаў для спаборніцтва. Гуляць можна проста ў браўзеры на тэлефоне, без спампоўвання і рэгістрацыі, а код гульні — адкрыты.

Скрыншот: alias.itbeard.com

Таксама Аляксей Картыннік дадаў крыху прыемнай дробязі:

«Ёсць рэжым для беларускай лацінкі, можна выбраць светлую або цёмную тэму. А назвы камандаў тутака кшталту «Вусы Мулявіна» і «Крынж Еўфрасінні» — калі зразумелі, пра што гаворка, то гарачае вам вітанне!»

Пазней блогер дадаў у «Аліяс па-беларуску» рэжым 18+, у якім ёсць дадатковыя 106 слоў.

Пра памылкі ў словах або ў працы сэрвісу блогер просіць пісаць яму асабіста або паведамляць на GitHub.

Але гэта не першая версія гульні ў словы, якую «навайбкодзілі» беларусы — як пісалі «Справы» яшчэ ў жніўні, беларус Алесь, які працуе менеджарам у IT-стартапе, таксама сутыкнуўся з тым, што няма як пагуляць у Alias па-беларуску. І ў выніку з дапамогай ШІ-сэрвісаў стварыў сваю гульню tlumach.app.

Каментары5

  • OpenAi
    29.09.2026
    Достаточно промт ввести - и готова страничка. Замечательные времена.
  • ЯНКА
    29.09.2026
    Словы «кріпово», «кріньшьшь» ці «крынж» – гэта рускамірныя словы, бо прыкульгалі яны, каб забруджваць нашу мову, менавіта з Расеі. А каб яны тамака не зьявіліся, то не зьявіліся, х..мячкі, і ў вашым сьленгу❗ Хоць гэткі рускамірны сьленг – не белмова й зусім ня мова, а нейкая найгідкая трасянка. 😂
  • Усё правільна кажаце
    29.09.2026
    Ну і, Крындж, крынджавы.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць