Свет3333

Хто трапіў у іранскую школу па суседстве з базай КВІР? Вось што пра трагедыю кажуць эксперты

Удар па школе стаў самым крывавым выпадкам гібелі цывільнага насельніцтва з пачатку ваенных дзеянняў Злучаных Штатаў і Ізраіля супраць Ірана. На гэты момант ніводзін з бакоў афіцыйна не ўзяў на сябе адказнасць за тое, што адбылося.

Будынак пачатковай школы «Шаджарэ Тайебе» пасля ўдару 28 лютага 2026 года. Фота: araghchi / Х

Пачатковая школа для дзяўчынак «Шаджарэ Тайебе» (Shajareh Tayyebeh) знаходзіцца ў невялікім паўднёвым горадзе Мінаб, больш чым за 965 кіламетраў ад Тэгерана, але непадалёк ад жыццёва важнага воднага шляху — Армузскага праліва. Паколькі субота ў Іране з’яўляецца пачаткам працоўнага тыдня, дзеці і настаўнікі ў момант удару знаходзіліся на занятках.

Першыя паведамленні пра ўдары з’явіліся ў сацыяльных сетках 28 лютага пасля 11:30 па мясцовым часе. На адным з відэа, геалакаваным экспертамі, бачныя вялікія слупы дыму, што ўздымаюцца з раёна базы і школы.

Фатаграфіі, якія сведчаць пра сур’ёзныя разбурэнні будынка школы, былі апублікаваныя іранскай праваабарончай групай неўзабаве пасля здарэння.

Як піша The New York Times, аналіз спадарожнікавых здымкаў Planet Labs, відэа відавочцаў і публікацый у сацыяльных сетках паказвае, што будынак школы быў разбураны высокадакладным ударам, які адбыўся адначасова з атакай на размешчаную побач вайскова-марскую базу Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР).

Выданне адзначае, што, паводле афіцыйных заяў, амерыканскія сілы ў той дзень праводзілі аперацыі ў раёне Армузскага праліва, дзе знаходзіцца гэтая база. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што менавіта яны, хутчэй за ўсё, нанеслі гэты ўдар.

На спадарожнікавых здымках відаць, што некалькі ўдараў прыйшліся як мінімум па шасці будынках КВІР, а таксама па школе. Чатыры будынкі на тэрыторыі вайскова-марской базы былі цалкам разбураныя, а на двух іншых бачныя пункты трапляння ў цэнтры дахаў — пашкоджанні, характэрныя для высокадакладных удараў.

Аналіз экспертаў

Уэс Дж. Браянт, аналітык па пытаннях нацыянальнай бяспекі, які служыў у Вайскова-паветраных сілах ЗША і быў старшым саветнікам па пытаннях шкоды цывільнаму насельніцтву ў Пентагоне, вывучыў новыя спадарожнікавыя здымкі і прыйшоў да высновы, што ўсе будынкі, уключаючы школу, паразілі «ідэальна дакладнымі» кропкавымі ўдарамі.

Падобнае меркаванне выказаў і Н. Р. Джэнзен-Джонс. Ён з’яўляецца дырэктарам даследчай кампаніі Armament Research Services, якая спецыялізуецца на вывучэнні боепрыпасаў. Да яго па каментар звярнулася агенцтва Reuters.

«У сукупнасці спадарожнікавыя здымкі і даступныя відэа сведчаць, што школа і суседні комплекс КВІР паразілі некалькімі адначасовымі або амаль адначасовымі ўдарамі выбуховых боепрыпасаў, хутчэй за ўсё авіяцыйнага тыпу», — паведаміў эксперт.

Паводле слоў Уэса Дж. Браянта, найбольш верагодным тлумачэннем з’яўляецца

«памылковая ідэнтыфікацыя цэлі» — гэта значыць, сілы, якія наносілі ўдар, маглі атакаваць аб’ект, не ўсведамляючы, што ўнутры знаходзіцца вялікая колькасць мірных жыхароў.

Генерал Дэн Кейн, старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША, заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду, што амерыканскія сілы ў той час наносілі ўдары ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Ірана. Прадстаўленая ім карта паказвала, што раён, які ўключае Мінаб, стаў адной з цэляў атак у першыя 100 гадзін аперацыі, хоць сам горад на ёй не быў названы непасрэдна.

Паводле спадарожнікавых здымкаў 2013 года, вывучаных The New York Times, школа калісьці была часткай вайскова-марской базы КВІР. Дарогі вялі ад іншых аб’ектаў базы да будынка школы, па якім у суботу быў нанесены ўдар. Аднак на здымках верасня 2016 года відаць, што гэты ж будынак быў адгароджаны і больш не злучаўся з базай.

На агульнадаступных гістарычных спадарожнікавых здымках бачна, што будынак мае ўсе прыкметы школы, уключаючы спартыўную пляцоўку і іншыя рэкрэацыйныя зоны, якія дадаваліся з цягам часу.

«Улічваючы разведвальныя магчымасці ЗША, яны павінны былі ведаць, што паблізу знаходзіцца школа», — цытуе The New York Times былую супрацоўніцу Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Бэт Ван Шаак, якая выкладае ў Цэнтры па правах чалавека і міжнародным правасуддзі Стэнфардскага ўніверсітэта.

На запыт The New York Times Белы дом пераадрасаваў журналістаў да выказванняў прэс-сакратаркі Кэралайн Левіт на брыфінгу 4 сакавіка. На пытанне, ці праводзілі Злучаныя Штаты авіяўдар па школе, яна адказала:

«Наколькі нам вядома, не», — дадаўшы, што «Міністэрства вайны расследуе гэтую справу».

Што кажуць ЗША і Ізраіль

У той жа час, як паведамляе Reuters са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў, амерыканскія вайсковыя следчыя лічаць верагодным, што ўдар мог нанесці амерыканскі бок. Аднак расследаванне яшчэ не завершана, канчатковых высноў пакуль няма.

Як паведамілі агенцтву высокапастаўлены ізраільскі чыноўнік і крыніца, знаёмая з сумесным планаваннем аперацый, да гэтага часу ізраільскія і амерыканскія сілы размяркоўвалі свае атакі ў Іране як геаграфічна, так і па тыпах цэляў. Паводле іх слоў, Ізраіль наносіў удары па пускавых устаноўках ракет у заходнім Іране, у той час як Злучаныя Штаты атакавалі падобныя аб’екты, а таксама марскія цэлі на поўдні краіны.

За некалькі дзён пасля атакі амерыканскія афіцыйныя асобы не пацвердзілі і не абверглі сваю датычнасць. Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт заявіў у сераду, што інцыдэнт расследуецца.

Прадстаўнік ізраільскай арміі Надаў Шашані паведаміў журналістам у нядзелю, што «на гэты момант» яму невядома пра якія-небудзь ваенныя аперацыі Ізраіля «ў гэтым раёне» ў той час.

Руіны школы ў Мінабе. 5 сакавіка 2026 года. Фота: Stringer / Anadolu via Getty Images

Чаму складана высветліць праўду

Высвятленню дакладных абставін здарэння перашкаджае адсутнасць бачных абломкаў узбраення і немагчымасць для замежных журналістаў трапіць на месца падзей.

Агульная колькасць загінулых пакуль не пацверджаная незалежнымі крыніцамі. Іранскія афіцыйныя асобы ў сферы аховы здароўя і дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў выніку ўдару па пачатковай школе загінулі як мінімум 175 чалавек, многія з якіх — дзеці. Аднак гэта колькасць ніяк не можа быць правераная.

У інтэрнэце распаўсюджваліся версіі пра тое, што за ўдар па школе адказная іранская ракета, якая збілася з курсу. Аднак The New York Times і іншыя аналітыкі паставілі пад сумнеў гэту версію. Сярод іншага яны адзначылі, што адна няспраўная ракета наўрад ці магла б выклікаць настолькі дакладныя і кропкавыя пашкоджанні адразу некалькіх будынкаў на тэрыторыі вайскова-марской базы.

Афіцыйныя асобы ЗША заяўляюць, што расследаванне інцыдэнту працягваецца. Калі будзе пацверджана, што па школе трапіў менавіта амерыканскі боепрыпас, галоўным пытаннем стане тое, быў гэты ўдар вынікам памылкі, ці цэль была абраная на падставе састарэлых разведвальных даных.

Каментары33

  • ...
    06.03.2026
    Вось вам і аплот дэмакратыі, да базы квір лічаныя метры, гэта не тое ж самае, як свядома пуляць па ўкраінскіх дамах, ГЦ і універсітэтах
  • Крынж
    06.03.2026
    Вядомы занятак тэрарыстаў- хавацца за спінамі дзяцей. Не дзіўлюся што каля кожнай ваеннай базы або аб'екта пабудавана школа і можа не адна.
  • Хм
    06.03.2026
    Нейкія другагоднікі працуюць у CBS, мяркуючы па іхняй схеме.

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра20

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць