Здароўе22

Уролаг патлумачыў, як праяўляецца мужчынскі клімакс, чым ён небяспечны і што рабіць

З узростам у мужчын паступова зніжаецца ўзровень тэстастэрону — гармону, які адказвае за палавую цягу, выпрацоўку сперматазоідаў, рост мышцаў, вынослівасць і нават узровень агрэсіі. Пра тое, як праяўляецца гэты працэс, чаму ён «маладзее» і як з ім змагацца, у інтэрв’ю выданню Office Life расказаў уролаг Антон Главінскі.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Традыцыйна лічылася, што мужчынскі клімакс пачынаецца пасля 45 гадоў, а ўзровень тэстастэрону меншае паступова, прыкладна на 1—2% штогод. У адрозненне ад жаночага клімаксу гэты працэс адбываецца паволі і без рэзкіх скачкоў.

Аднак сёння, паводле назіранняў, сітуацыя змянілася: прыкметы дэфіцыту тэстастэрону ўсё часцей з’яўляюцца ўжо ў 30—35 гадоў. Асноўная прычына — маларухомы лад жыцця, мала фізічных нагрузак і ежа на аснове ультраапрацаваных прадуктаў.

Арганізм чалавека разлічаны на тое, што кроў перамяшчаецца не толькі дзякуючы сэрцу, але і дзякуючы працы мышцаў ног, якія «падштурхоўваюць» яе ўверх. Калі ж чалавек сядзіць і сядзіць, ляжыць і ляжыць, гэты механізм фактычна адключаецца, кроў застойваецца ў вобласці таза, што можа прыводзіць у тым ліку да зніжэння ўзроўню тэстастэрону.

Што яшчэ ўплывае на ранні мужчынскі клімакс

Сярод іншых фактараў, якія паскараюць гарманальныя змены, дактары вылучаюць:

лішнюю вагу — тлушчавая тканка спрыяе выпрацоўцы жаночых гармонаў (эстрагенаў), што парушае баланс;

праблемы з печанню — гэты орган удзельнічае ў метабалізме гармонаў, і яго пашкоджанне вядзе да дысбалансу;

высокі ўзровень стрэсу — гармон картызол парушае працу сістэмы, якая рэгулюе выпрацоўку тэстастэрону.

Як распазнаць дэфіцыт тэстастэрону

Зніжэнне ўзроўню гэтага гармону ўплывае не толькі на сэксуальнае жыццё. Сімптомы могуць быць значна шырэйшыя:

  • павышаная стомленасць і парушэнні сну;
  • перапады настрою, апатыя, страта здольнасці атрымліваць задавальненне;
  • зніжэнне лібіда і праблемы з эрэкцыяй;
  • тахікардыя без відавочных прычын;
  • зніжэнне фізічнай вынослівасці і адсутнасць выніку ад трэніровак;
  • павышаная патлівасць;
  • выпадзенне валасоў, пігментныя плямы на твары;
  • развіццё метабалічнага сіндрому, які можа прывесці да дыябету, атлусцення і гіпертаніі.

Замкнёнае кола: калі няма сіл змяніць жыццё

Як тлумачыць спецыяліст, у некаторых выпадках узровень тэстастэрону можна павысіць без лекаў — праз змяненне ладу жыцця: зніжэнне стрэсу, адмова ад алкаголю, рэгулярныя фізічныя нагрузкі і збалансаванае харчаванне.

Але тут узнікае праблема: менавіта пры нізкім тэстастэроне чалавеку бракуе энергіі і матывацыі, каб укараніць гэтыя змены. У выніку ўтвараецца замкнёнае кола.

У такіх сітуацыях доктар можа прызначыць лячэнне — спачатку для стымуляцыі ўласнай выпрацоўкі гармону, а калі гэта немагчыма, — гарманальную замяшчальную тэрапію.

Пры гэтым, паводле Главінскага, страх перад пабочнымі эфектамі часта перабольшаны: рызыкі ад нізкага тэстастэрону могуць быць больш сур’ёзнымі, чым ад самога лячэння.

Чым небяспечны нізкі тэстастэрон

Дэфіцыт тэстастэрону закранае ўвесь арганізм:

  • узнікае метабалічны сіндром і павышаецца рызыка дыябету 2 тыпу;
  • тлушч пачынае назапашвацца ў вісцэральнай вобласці — растуць жывот і бакі. Гэты тлушч метабалічна актыўны і выпрацоўвае пра-запаленчыя цытакіны, а таксама гармоны, у тым ліку лептын, што можа прыводзіць да хранічнага запалення і парушэнняў абмену рэчываў;
  • слабее касцявая тканка, павялічваецца рызыка астэапарозу і пераломаў;
  • нізкі ўзровень тэстастэрону негатыўна ўплывае на стан сасудаў: павышаецца ўзровень халестэрыну і ўзрастае рызыка атэрасклерозу;
  • чалавек хутчэй старэе як знешне, так і ўнутрана.

Не генетыка, а лад жыцця

Доктар падкрэслівае: няма падстаў лічыць, што ўзровень тэстастэрону залежыць ад нацыянальнасці. Сярод пацыентаў ёсць мужчыны, якія і ў 70—80 гадоў захоўваюць высокую актыўнасць — і яны таксама беларусы.

Ключавую ролю адыгрываюць лад жыцця і асяроддзе: харчаванне, узровень фізічнай актыўнасці, колькасць вітаміну D і ёду, агульны рытм жыцця. Пры гэтым праблемай застаецца нежаданне многіх мужчын сачыць за здароўем.

Якія аналізы трэба здаць абавязкова

Каб своечасова заўважыць праблему, варта праходзіць штогадовы чэкап. У базавы спіс уваходзяць:

  • гарманальны профіль (агульны тэстастэрон, пралактын, эстрадыёл, ТТГ-тыратропны гармон, ЛГ-лютэінізуючы гармон, картызол, інсулін);
  • біяхімічны аналіз крыві;
  • ГСПГ (глабулін, які звязвае палавыя гармоны);
  • вітамін D;
  • ПСА (агульны і свабодны) — для мужчын старэйшых за 40 гадоў.

Не трэба жыць з адчуваннем пастаяннай стомленасці. Спіце больш, давайце фізічныя нагрузкі, не ашчаджайце на харчаванні, рабіце тое, што трэба для душы. Жыццё можа і павінна быць лепшым.

Каментары2

  • Пасля 70
    05.04.2026
    Халера з ёй, з палавой цягай! Галоўнае, каб прастатыт не пагрукаў у дзверы )
  • М
    05.04.2026
    Не нужно жить с ощущением постоянной усталости...

    Не нужно. Но приходится.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў14

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць