Здароўе

Перастараўся: 60-гадовы мужчына пасадзіў сабе ныркі вітамінам D

У мужчыны развілася вострая хвароба нырак, звязаная з гіперкальцыміяй — павышаным узроўнем кальцыю ў крыві. Чаму так здарылася?

Фота: vecteezy

Вітамін Д — гэта група тлушчарастваральных вітамінаў, якія адыгрываюць важную ролю ў падтрымцы здароўя костак, імуннай сістэмы і іншых фізіялагічных працэсаў, уплываюць на імунныя рэакцыі, рэгулююць рост клетак і ўдзельнічаюць у абмене рэчываў.

Існуе некалькі формаў вітамінаў гэтай групы. Наш арганізм засвойвае вітамін Д2 (эргакальцыферол), які паступае з прадуктамі расліннага паходжання, і вітамін Д3 (халекальцыферол), які выпрацоўваецца ў скуры пад уздзеяннем сонечнага святла і таксама змяшчаецца ў прадуктах жывёльнага паходжання.

Каму ў першую чаргу патрэбны вітамін Д

Асноўная роля вітаміну Д у арганізме чалавека — дапамагчы засвоіць кальцый і фосфар з ежы праз сценкі тонкай кішкі. Згодна з шэрагам клінічных даследаванняў, хранічны дэфіцыт гэтага вітаміну ў дзяцей ранняга ўзросту звязаны з павышанай рызыкай развіцця розных захворванняў у будучыні, такіх як цукровы дыябет, атлусценне, аўтаімунныя і анкалагічныя захворванні, захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, псарыяз, запаленчыя захворванні кішэчніка.

У групе павышанай рызыкі недахопу вітаміну Д знаходзяцца таксама людзі старэйшыя за 70 гадоў, вегетарыянцы і тыя, хто прытрымліваецца безмалочнай дыеты, людзі з запаленчымі захворваннямі кішэчніка, пры якіх зніжана яго ўсмоктваючая функцыя; людзі з лішняй вагой (вітамін Д у іх назапашваецца ў тлушчавай тканцы, але арганізму складана яго выкарыстоўваць), а таксама са смуглявай скурай (у іх пігмент меланін абараняе скуру ад сонечнага святла і перашкаджае выпрацоўцы вітаміну).

Недахоп вітаміну Д у дарослых можа праяўляцца болямі ў розных частках цела і мышачнай слабасцю (асабліва ў верхніх частках ног і рук). Людзі з дэфіцытам вітаміну часцей хварэюць на прастуды і іншыя інфекцыйныя захворванні. У іх назіраецца зніжэнне шчыльнасці коснай тканкі, яна становіцца больш тонкай і ломкай.

У чым рызыка перадазіроўкі

Спецыялісты звяртаюць увагу на рызыку для здароўя, якая звязана з перадазіроўкай вітаміну Д.

Залішняя яго колькасць у арганізме можа выклікаць праблемы з сэрцам і ныркамі, галаўны боль, галавакружэнні і страту прытомнасці, адсутнасць апетыту, ванітаванне, павелічэнне сутачнага аб'ёму мачы і частае мочаспусканне, павышаную смагу і моцны сверб.

Некалькі гадоў таму Камісія па лекавых сродках Нямецкага саюза дактароў паведамляла аб двух выпадках перадазіроўкі вітаміну Д.

Абодва пацыенты (78-гадовая жанчына і 60-гадовы мужчына) прымалі высокія дозы вітаміну штодня без прызначэння доктара. У выніку ў іх развілася вострая хвароба нырак, звязаная з гіперкальцыміяй (павышаным узроўнем кальцыю ў крыві).

Жанчына акрыяла дзякуючы інтэнсіўнай тэрапіі, у той час як мужчына сутыкнуўся з сур'ёзнымі ўскладненнямі і меў патрэбу ў дыялізе з-за хранічнай нырачнай недастатковасці і пашкоджання нырачных канальцаў. 

Часопіс Канадскай медыцынскай асацыяцыі таксама паведамляў пра 54-гадовага мужчыну, у якога развілася хвароба нырак пасля таго, як на працягу некалькіх гадоў ён прымаў вітамін Д у канцэнтрацыі ад 8 да 12 тысяч міжнародных адзінак у дзень. 

Колькі вітаміну Д прымаць

Згодна з міжнароднымі рэкамендацыямі, для дзяцей да 6 месяцаў рэкамендаваная доза складае 400 МЕ (10 мкг) у суткі, што спрыяе правільнаму развіццю костак і прадухіляе дэфіцыт. З 6 да 12 месяцаў дазіроўка крыху павялічваецца да 400-600 МЕ (10-15 мкг), паколькі патрэбнасць расце разам з дзіцем.

Дзецям ад 1 да 10 гадоў раяць прымаць 600-1000 МА (15-25 мкг) штодня, а падлеткам 11-18 гадоў — 800-2000 МА (20-50 мкг) у дзень. Гэта звязана з тым, што ў гэты перыяд узмацняецца рост, і адпаведна павялічваецца патрэба ў вітаміне Д для падтрымання трываласці костак і імунітэту.

Дарослым да 70 гадоў рэкамендуецца штодзённы прыём вітаміну Д у дазіроўцы ад 800 да 2000 МА (20-50 мкг). Пажылым людзям, старэйшым за 70 гадоў, раяць большую дозу — ад 1600 да 4000 МА (40-100 мкг) у суткі.

У той жа час неабходна разумець, што ўніверсальнай дозы не існуе. Яна вар'іруецца ў залежнасці не толькі ад узросту, але і іншых фактараў, такіх як вага, стан здароўя, узровень вітаміну Д у крыві, сонечная актыўнасць і рацыён.

Таму перад пачаткам прыёму рэкамендуецца пракансультавацца з доктарам і здаць аналіз на ўзровень вітаміну Д у арганізме.

Спецыялісты таксама адзначаюць, што найлепш вітамін Д (як і ўсе вітаміны) засвойваецца, калі паступае з натуральных прадуктаў. Асноўнымі прыроднымі крыніцамі яго з'яўляецца рыба, такая як тунец, ласось і сардзіны, а таксама рыбін тлушч (напрыклад, з печані траскі), ікра, масла, сыр, некаторыя віды грыбоў (напрыклад, шампіньёны і лісічкі) і ялавічная печань.

Каментары

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны24

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі10

З'явілася спадарожнікавае ФОТА вынікаў украінскай атакі на вайсковы аэрадром у расійскім Энгельсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць