Грамадства1010

«За што я плачу грошы?» Беларус паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама», і ён такі не адзін

Беларус апублікаваў у TikTok відэа, у якім паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад РУП «Белтэлекам». Паводле яго слоў, рэальныя паказчыкі аказаліся значна ніжэйшымі за тыя, што абяцае аператар у рамках тарыфу «Ясна Smart», якім карыстаецца мужчына, піша выданне BGmedia.

Хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекам». Скрыншот з відэа ў TikTok

У роліку мужчына кажа, што плаціць за адзін з самых дарагіх інтэрнэт-пакетаў кампаніі — каля 65 рублёў у месяц. Пры гэтым, паводле інфармацыі на сайце аператара, тарыф павінен забяспечваць хуткасць да 500 Мбіт/с на спампоўванне і да 250 Мбіт/с на загрузку.

На кадрах з відэа бачна, што пры праверцы праз Wi-Fi хуткасць інтэрнэту была значна ніжэйшая за заяўленую.

На адной з прылад тэст паказаў каля 94 Мбіт/с на спампоўванне і 88 Мбіт/с на загрузку. На іншай — прыкладна 66 Мбіт/с і 25 Мбіт/с адпаведна.

Вось, як у роліку мужчына каментуе сітуацыю:

«Белтэлекам, за што я плачу грошы? Самы магутны тарыф, як вы пішаце на сайце, агнявы інтэрнэт. Мне страшна ўявіць, што будзе, калі б тарыф быў «Ясна 200».

@latysiz Ну что? Где скорость? #беларусь #белтелеком #интернет #вопрос #обсуждение ♬ оригинальный звук - Valery life

Відэа завірусілася ў TikTok усяго за тры дні: па стане на 28 мая 2026 года яно налічвае амаль 500 тысяч праглядаў і амаль 10000 падабаек.

Гэта не першы выпадак, калі беларусы публічна скардзяцца на якасць паслуг «Белтэлекама». Часцей за ўсё людзі згадваюць нестабільную працу інтэрнэту, праблемы з тэлебачаннем, перапынкі ў сувязі і хуткасць, якая не адпавядае чаканням.

Раней шырока абмяркоўвалася гісторыя жыхара Слуцка, які пасля спробы замяніць мадэм на некалькі дзён застаўся без інтэрнэту і сувязі.

Іншы рэзанансны выпадак адбыўся з мінчанкай Палінай, якая таксама расказала ў тыктоку пра праблемы пасля падключэння новага тарыфу ад «Белтэлекама». Паводле яе слоў, кампанія абяцала больш высокую хуткасць інтэрнэту, аднак на практыцы сетка працавала настолькі павольна, што ўвечары не загружаўся нават фільм.

Пасля публікацыі роліка з ёй звязаліся прадстаўнікі аператара. У выніку ёй замянілі роўтэр, і якасць сувязі палепшылася. Аднак жанчына адзначыла, што без агалоскі ў TikTok вырашыць праблему не атрымлівалася.

У Беларусі цяпер плануюць узмацніць адказнасць для інтэрнэт-правайдараў за дрэнную якасць сувязі. Ужо прыняты законапраект, які прадугледжвае значнае павелічэнне штрафаў.

Паводле новых правіл, максімальны штраф для юрыдычных асоб можа дасягаць 1000 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 200 базавых. Улады лічаць, што гэта прымусіць кампаніі больш укладацца ў развіццё і мадэрнізацыю сетак, каб палепшыць якасць інтэрнэту.

Разам з гэтым у краіне ўжо змяніліся правілы карыстання мабільным інтэрнэтам. Цяпер аператары абавязаныя забяспечваць максімальную хуткасць толькі ў межах першых 30 гігабайтаў трафіку за месяц.

Пасля выкарыстання гэтага аб’ёму хуткасць можа зніжацца да 1 Мбіт/с. Каб зноў карыстацца хуткім інтэрнэтам, абанентам трэба дакупляць дадатковы трафік або спецыяльныя паслугі.

У Міністэрстве сувязі тлумачаць, што такія меры нібыта патрэбныя для раўнамернага размеркавання нагрузкі на сеткі. Аднак многія карыстальнікі ўспрынялі гэтыя змены негатыўна і лічаць, што гэта абмяжоўвае іх магчымасці ў інтэрнэце.

Каментары10

  • Илья
    28.05.2026
    А то что ТВ по проводу подключен ничего не значить, в абсолютном большинстве ТВ стоит порт 100 мбит. Там скорость в принципе больше не может быть.
  • чакайце
    28.05.2026
    30 Гб гэта для усіх правайдэраў, ці толькі мабільных?
  • Бгг
    29.05.2026
    Гуманитарии и магические радиоволны, гуманитарии и wi-fi рутеры, гуманитарии и причинно-следственные связи, гуманитарии и реальный мир. Давно уже не смеюсь и не плАчу, наблюдая эти трагикомедии. Веко слегка подрагивает только иногда.
    А есть же еще гуманитарии и лекарства! Там вообще сюр.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць