Шмат каму прыйшлося пайсці ні з чым.

Народны студэнцкі музычна-драматычны тэатр БДУ «На філфаку» ўчора паказваў апошні спектакль сезона — мюзікл «У джазе толькі дзяўчаты». І зноў быў аншлаг.
Квіткі раздавалі за дзве гадзіны да пачатку выступу, а сам уваход на мерапрыемства быў бясплатным.
«Квіткоў больш няма», — сказала дзяўчына ўжо а 18:25.
Спектаклі тэатра «На філфаку» вельмі часта збіраюць аншлагі, а некаторыя называюць тэатр БДУ новым канкурэнтам Тэатра лялек з адной толькі розніцай — на філфаку іграюць аматары.
Народны студэнцкі музычна-драматычны тэатр-студыя БДУ «На філфаку» быў заснаваны ў 1996 годзе. У складзе тэатральнай трупы — студэнты і выпускнікі ўніверсітэта.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары