Свет11

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі

Еўрапейскі саюз ухваліў новы пакет санкцый супраць Расіі. Новыя абмежаванні накіраваныя супраць расійскага вайскова-прамысловага комплексу, «ценявога флоту», а таксама асоб і арганізацый, якія падтрымліваюць гібрыдныя дзеянні Масквы супраць краін Еўропы.

Калаж: vecteezy.com

Па словах кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Каі Калас, новыя санкцыі закранаюць ключавыя элементы расійскай вайсковай машыны і звужаюць магчымасці Расіі абыходзіць міжнародныя абмежаванні. Адначасова ў Еўрасаюзе працягваецца падрыхтоўка да яшчэ больш шырокага, 21‑га пакета санкцый.

У новы спіс уключылі сем фізічных асоб і 21 арганізацыю, звязаную з вытворчасцю і пастаўкамі беспілотнікаў, вайсковага абсталявання і падтрымкай расійскага ВПК, у тым ліку праз пасярэднікаў у іншых краінах.

Асобна санкцыі закранулі нафтавую інфраструктуру, якая выкарыстоўваецца для абыходу абмежаванняў. Пад іх трапілі дзве асобы і 24 арганізацыі, звязаныя з экспартам расійскай нафты і нафтапрадуктаў праз так званы «ценявы флот».

Сярод новых фігурантаў санкцый:

  • мітрапаліт Сімферопальскі і Крымскі РПЦ Ціхан (Георгій Шаўкуноў), якога часта называюць духоўнікам Уладзіміра Пуціна;
  • блогерка Sasha meets Russia Аляксандра Ёст. У 2022 годзе яна пераехала ў Маскву, тлумачачы сваё рашэнне «русафобіяй» на Захадзе і тым, што ў Расіі ёсць «традыцыйныя каштоўнасці» і адсутнічае «гендарны парадак дня»;
  • былы ўпаўнаважаны па правах дзіцяці Расіі Павел Астахаў;
  • Z-блогеры Раман Антонаўскі і Раман Фёдараў;
  • вядучы прапагандысцкага ток-шоу «Время покажет» Анатоль Кузічаў;
  • прадзюсарка RT Documentary Вольга Кірый;
  • аглядальнік RT Ігар Мальцаў;
  • Прэзідэнцкі фонд культурных ініцыятыў;
  • МКАТ «НТК» — холдынгавая кампанія, распрацоўшчык сістэм распазнавання твараў NtechLab;
  • Іжэўскі авіяцыйны завод і яшчэ шэраг абаронных прадпрыемстваў;
  • суднаходныя структуры «Лукойла» і «Газпрамнафты».

Таксама Еўрасаюз працягнуў да 23 чэрвеня 2027 года санкцыі, уведзеныя пасля незаконнай анексіі Расіяй Крыма і Севастопаля.

Перад гэтым ЕС у красавіку прыняў 20‑ты пакет санкцый супраць Расіі, які стаў адным з найбуйнейшых за апошнія гады. Ён быў накіраваны на абмежаванне ключавых сектараў расійскай эканомікі, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны.

Каментары1

  • N.
    15.06.2026
    Тым разам пад раздачу патрапілі - мыла , жвачка , ніткі , трусы , мачадкі , шкарпэткі і паравозы ,,Гагарын,,

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць