Здарэнні

«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава

Знаёмая выдаўца Рамана Цымберава, які раптоўна памёр на гэтым тыдні, напісала ў сацсетках пра тое, як удалося прыстроіць яго ката.

Фота з фэйсбука Рамана Цымберава

«Два дні таму мы ўсе разам — можна сказаць, усім фэйсбукам — шукалі дом для ката Фелікса, асірацелага пасля смерці Рамана Цымберава. Раніцай я напісала пост і ён адправіўся падарожнічаць з стужкі ў стужку. І вось — і ўжо праз некалькі гадзін — я ўбачыла паведамленне, што ката гатовыя забраць.

А далей мы пачынаем перапісвацца з Маргарытай і я ад яе даведаюся, што яна паказала фатаграфію ката Фелікса сваёй калезе. У іх нядаўна ад старасці памёр любімы кот — таксама рыжы, таксама Фелікс (!) і яны без яго вельмі гаруюць, асабліва муж калегі.

І яны вельмі хочуць, каб у іх зноў жыў рыжы любімы кот. 

Учора ўвечары Фелікс з'ехаў у Слуцк, у свой новы дом.

Забралі яго ляжанку і цацкі, латок і запас звыклага корму і напаўняльніка. Усе разумеюць, што кату трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць. 

Вось так людзі знайшлі свайго ката, а кот (я вельмі на гэта спадзяюся!) знайшоў сваіх людзей.

Калі я прачытала, што Фелікс прыехаў у свой новы дом, я зноў стала раўці. На гэты раз — ад радасці, што ўсё атрымалася. Цяпер вакол нас столькі болю і нянавісці, часам здаецца, што свет проста крышыцца ў нас пад рукамі, варта толькі да яго дакрануцца. 

Але вось — мы ж зрабілі гэта! Усе разам! І людзі, якія таксама пісалі пра ката, і тыя, хто рабіў перапосты з маёй старонкі (ніколі ж не ведаеш, дзе гэта спрацуе), і цудоўная Маргарыта, якая неадкладна адгукнулася, пісала мне, дапамагла адвезці Фелікса ў Слуцк, у сям'ю, якая адразу сказала Феліксу «так». 

Такі звычайны цуд. Ланцуг выпадковых і невыпадковых супадзенняў. Каханнем не перамагчы смерць. Але калі дзесьці ёсць асірацелы рыжы кот, да якога працягвае руку асірацелы чалавек — смерць адступае на крок назад», — напісала яна. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць