Свет1111

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт

Але Расія гатовая прыняць «увесь комплекс мер», каб забяспечыць бяспеку Беларусі, заяўляе кіраўнік МЗС РФ.

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Беларусь спрабуюць уцягнуць ва ўкраінскі канфлікт, тым самым ускладніўшы магчымасці яго ўрэгулявання палітыка-дыпламатычнымі сродкамі. Аб тым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, каменціруючы заяву прадстаўніка Еўракамісіі Аніты Хіпер, якая падтрымала права Украіны абараняць сябе, у тым ліку атакуючы расійскія рэтранслятары ў Беларусі. 

«Гэтая нямецкая дама наўпрост падтрымала пагрозы, якія ўчора высунуў Зяленскі ў адрас суверэннай дзяржавы, паабяцаўшы выкарыстаць сілу, калі гэтаму дыктатару таго захочацца. Таму я лічу, што гэтая цынічная спроба павінна быць асуджаная. Гэта відавочна нацэлена на тое, каб уцягнуць Беларусь у наўпрост у канфлікт палітыка-дыпламатычнымі сродкамі», — сказаў Лаўроў падчас пасольскага круглага стала па сітуацыі вакол Украіны. 

Лаўроў нагадаў, што з сакавіка 2025 года дзейнічае дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

«І ў выпадку неабходнасці мы гатовы прыняць увесь комплекс мер, які прадугледжаны дагаворам, каб гарантаваць бяспеку нашага саюзніка і, безумоўна, бяспеку Саюзнай дзяржавы», — заявіў кіраўнік МЗС Расіі.

Каментары11

  • Filipp
    23.06.2026
    "Але Расія гатовая прыняць «увесь комплекс мер», каб забяспечыць бяспеку Беларусі, заяўляе кіраўнік МЗС РФ."©
    Вось не трэба гэтага "комплекса мер", нагоняць да нас 300к расейскіх вайсковых і як іх потым адсюль выгнаць?
  • Аматарам заклікаць бамбіць Беларусь
    23.06.2026
    Вось вам і прамы адказ Расеі, што будзе.
    «І ў выпадку неабходнасці мы гатовы прыняць увесь комплекс мер, які прадугледжаны дагаворам, каб забяспечыць бяспеку нашага саюзніка і, безумоўна, бяспеку Саюзнай дзяржавы», — заявіў кіраўнік МЗС Расіі.

    - Расея ўвядзе свае войскі на тэрыторыю Беларусі па дамове ОДКБ.
  • Карпинков
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць