Грамадства22

Беларусцы на рахунак прыйшло дзевяць мільярдаў рублёў

Здзівіліся нават у банку.

Ілюстрацыйнае фота

Беларуска распавяла ў Threads пра незвычайную сітуацыю з банкам. Ёй прыйшло паведамленне аб паступленні на рахунак велізарнай сумы грошай — 9 млрд 990 млн рублёў. Аказалася, што некаторыя беларусы ўжо сутыкаліся з такімі сітуацыямі, піша «Люстэрка».

«Вось гэта я сёння знатна ашалела (тут павінен быў быць мат), убачыўшы паведамленне аб паступленні на свой рахунак прадпрымальніка 3,5 млрд даляраў. Баланс быў нулявы, я планавала яго закрываць. Першая думка: ехаць у банк, мне чужога не трэба.

Другая думка: каб да мяне потым не прыйшлі з пытаннямі службы пасля такіх аперацый.

Трэцяя думка: відаць, я плённа візуалізавала прыход вялікіх грошай у сваё жыццё, але ёсць адзін момант. «Альфа-Банк», вы што творыце? Навошта так палохаеце людзей і што ў вас там адбываецца?» — напісала беларуска.

Яна прадэманстравала скрыншот паступлення грошай — 9 млрд 990 млн рублёў. Гэта каля 3 млрд 460 млн даляраў па курсе Нацбанка на 29 ліпеня.

У каментарыях здзівіўся нават прадстаўнік банка.

«Нічога сабе. Напішыце нам у чат падтрымкі, калі ласка, усё праверым. Калі карыстаецеся дадаткам, то чат знаходзіцца па такім шляху: Дыялогі — Альфа-чат. Альбо чат-бот у Telegram», — напісалі з афіцыйнага акаўнта структуры.

Многія каментатары пачалі жартаваць з нагоды нечаканага «багацця», а нехта прызнаўся, што сутыкаўся з падобнай сітуацыяй.

  • «Першая думка: «Google, у якіх краінах няма выдачы людзей Рэспубліцы Беларусь?»
  • «Аванс капнуў?»
  • «Новая фішка Альфы па ўтрыманні кліентаў з-за блакіровак».
  • «Галоўнае — падаходны заплаціць».
  • «Было такое, пры блакіроўцы карты такое выбівае».
  • «4% ад гадавога ВУП краіны капнула на карту», — падлічыў адзін з карыстальнікаў.
  • «Выклікаем, значыць, у банк спецыяліста-сантэхніка, каб ліквідаваў уцечку і ў іх не капала куды не трэба», — адказала на гэта аўтарка допісу.

Адзін з карыстальнікаў патлумачыў:

«У вас была блакіроўка ад ФСАН (Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва) або падатковай проста. Пасля гэтага бываюць такія глюкі. Я некалькі гадоў таму сутыкалася: быў безадзыўны дэпазіт на рахунку фірмы. А на падаткі не хапіла 18 ці 38 капеек, ФСАН наклаў арышт на рахунак. Потым дэпазіт закрыўся, грошы з яго пералічыліся на бягучы рахунак, ФСАН забраў свае капейкі, а на дэпазітным рахунку адлюстравалася такая дзіўная сума».

Іншыя каментары:

«У мяне таксама так было, потым прыйдзе паведамленне, што аперацыя памылковая».

«Мне здаецца, вам вярнулі ўсе ўклады па давераным кіраванні, цяпер дзяліць будзем» (нагадаем, кліенты ўжо некалькі гадоў не могуць вярнуць гэтыя сродкі).

«Я б іх вывеў і з'ехаў бы з краіны сёння ж».

«Чаму вы яшчэ не на Мальдывах?»

«Мне здаецца, што нехта з супрацоўнікаў банка сядзе».

«Калі робіш выпіску ў пасольства».

«Той выпадак, калі дакрануліся да грашовай веткі, але цуд пайшоў не па плане».

Каментары2

  • Кашмар
    29.07.2026
    Праграмісты банка не ведаюць, што такое перапаўненне цэлалiчбавай пераменнай. Сума на рахунку захоўваецца ў нейкiм unsigned int тыпе, таму, калi на рахунку атрымался овердрафт (выхад у мiнус), гэта адлюстравалася як (максiмальна магчымае значэнне для гэтага поля - сума овердрафта).
  • .
    29.07.2026
    Не дакладна так, бо тады максімум 10 млрд., а авердрафт 10 млн., што таксама зашмат. Версія была б вернай пры суме, напрыклад 9 999 999 900.00 і афердрафце 100.
    Імаверна, выкарыстоўваюць такую велічыню як нейкую тэхнічную або прамежкавую пры падліках, сапраўды пры пераходзе ў мінус. І крыварукасць, таму што не тэставалі розныя памежныя ўмовы і яна трапіла ў рэальны рахунак.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць