Грамадства

Мінздароўя памяняла пералік хвароб, пры якіх забаронена кіраваць аўтамабілем

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, пры якіх забаронена кіраваць аўтамабілямі, трактарамі, самаходнымі машынамі і маламернымі маторнымі суднамі. Адпаведную пастанову апублікаваў Нацыянальны прававы партал.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Змены прадугледжваюць у шэрагу выпадкаў больш шырокі допуск да кіравання. У прыватнасці, скарочаныя тэрміны забароны на кіраванне пасля ўстаноўкі электракардыёстымулятара або кардыявертэра-дэфібрылятара, а таксама пасля няўскладненага інфаркту міякарда.

Кіраваць трактарам цяпер змогуць і людзі з ампутацыяй адной ніжняй канечнасці вышэй за ўзровень перадплюсна-плюсневага сустава, калі яны карыстаюцца пратэзам.

З пераліку супрацьпаказанняў выключылі цяжарнасць.

Адначасова ў пералік дадалі адзінкавы сутаргавы прыступ — пры выкананні пэўных умоў для допуску да кіравання. Таксама ўлічваецца ўжыванне псіхаактыўных рэчываў, нават калі яно яшчэ не прывяло да выяўленых наступстваў для здароўя.

Людзей, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы, у некаторых выпадках могуць дапусціць да кіравання пры ўмове штоквартальных медыцынскіх прафілактычных аглядаў. Для гэтага спатрэбіцца заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, а пераагляд будзе праводзіцца раз на год. Таксама прадугледжаная магчымасць спыніць абавязковыя медагляды на падставе заключэння псіхіятра-нарколага.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што новыя правілы дазволяць некаторым кіроўцам пасля перанесеных захворванняў сардэчна-судзіннай сістэмы і апорна-рухальнага апарату вяртацца да працы пасля перыяду часовай непрацаздольнасці без страты прафесіі. Пры гэтым уключэнне ў пералік абмежаванняў, звязаных з ужываннем псіхаактыўных рэчываў, павінна павысіць бяспеку дарожнага руху.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя №83 ад 10 ліпеня 2026 года набыла моц 16 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом16

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць