У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely
У кастрычніку кампанія «РК Паўэр Мотарс» адкрые ў Мінску другі аўтацэнтр. Новы «Кропка Geely» размесціцца ў будынку былога аўтасалона Audi і Porsche на вуліцы Сярова каля станцыі метро «Слуцкі гасцінец», піша Office Life.

Першы аўтацэнтр «Кропка» гэты дылер марак Geely і Belgee адкрыў у Мінску ў маі 2025 года каля МКАД і станцыі метро «Малінаўка».
У новым шоуруме будуць прадстаўленыя ўсе мадэлі Geely. Там жа будзе працаваць сэрвісны цэнтр, дзе можна будзе правесці тэхнічнае абслугоўванне, зрабіць шынамантаж і кузаўны рамонт.
Новы аўтацэнтр у першую чаргу разлічаны на жыхароў Курасоўшчыны, «Мінск-Свету» і Лошыцы — ад гэтых раёнаў да яго можна даехаць прыкладна за 10 хвілін.
Раней паведамлялася, што кампанія «БелДжы» атрымала эксклюзіўныя правы на таварны знак Geely ў Беларусі. Цяпер толькі яна і яе дылерская сетка могуць афіцыйна выкарыстоўваць гэты брэнд і легальна ўвозіць у краіну аўтамабілі Geely.
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары
Вы ж не производите ничего толкового.
Что там в топе по экспорту - древесина, пушнина, чернозём?.. слабовата ваша купилка, вот и заинтересованности в ней нет.