Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і
Мікіта Сцяцэнка, бацька хлопчыка з мышачнай дыстрафіяй Дзюшэна-Бекера, апублікаваў у інстаграме відэазварот. У роліку мужчына звяртаецца да беларусаў — просіць іх не верыць таму, як гісторыю са зборам сродкаў паказвае гродзенскі блогер Міхаіл Драгун, піша Hrodna.life.

Бацька Івана Сцяцэнкі: «Мы не прасілі рабіць яго нешта незаконнае»
Суд над Міхаілам Драгуном падзяліў Гродна: некаторыя не зразумелі маці Івана Аляксандру, якая не падтрымала яго ў судзе.
Мікіта Сцяцэнка пачынае відэа з таго, што маўчаў занадта доўга, але мяжа яго цярпенню ўжо надышла. Мужчына падкрэслівае, што падзеі развіваліся вакол маленькага дзіцяці з сур’ёзным захворваннем — мышачнай дыстрафіяй Дзюшэна-Бекера, пры якой чалавек траціць магчымасць хадзіць і самастойна дыхаць.
«Нехта вырашыў ператварыць чужую бяду ў хайп, плёткі, шоу. У спробу выставіць сябе галоўным ратавальнікам. Нам не патрэбен быў хайп і папулярнасць, нам патрэбна была дапамога, таму што гаворка ішла пра жыццё нашага сына Івана», — кажа ў відэа бацька.
Імя блогера Мікіта не называе, але па ўскосных прыкметах становіцца зразумела, што гаворка ідзе пра Міхаіла Драгуна. У прыватнасці, мужчына кажа, што «чалавек з’явіўся, калі было сабрана 50% ад неабходнай сумы».
Бацька сцвярджае, што пасля Драгун перавёў 4% ад сабранай на розыгрышах сумы. Яшчэ 43% ахвяравалі неабыякавыя беларусы.
«Канчаткова збор закрыўся, калі праваахоўныя органы пераканалі асоб, чые банкаўскія рахункі выкарыстоўваліся, перавесці неабходную суму», — кажа бацька.
Мікіту Сцяцэнку абурылі сцвярджэнні блогера, што без яго дапамогі сям’я не змагла б сабраць патрэбную суму на лячэнне. Бацька заклікаў Драгуна не перапісваць гісторыю і выказаў падзяку за дапамогу.
«Але чаму мы далей павінны абараняць яго перад законам і адказваць за ягоныя дзеянні? Мы не прасілі яго рабіць нешта незаконнае; тое, з-за чаго ў нас потым з’явіліся праблемы».
Мікіта Сцяцэнка сцвярджае, што пасля завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да Драгуна жонцы Аляксандры прыйшлося наймаць адваката, каб абараніць свае правы. Мужчына таксама заклікаў Драгуна не згадваць імя яго жонкі, а пры ўзнікненні якіх-небудзь пытанняў разбірацца з ім напрамую.
«Пакінь маю сям’ю ў спакоі. Мы і так дастаткова перажылі», — сказаў на заканчэнне Мікіта Сцяцэнка.
Міхаіл Драгун: «Дарагая, ты б атрымала тры капейкі»
У закрытым тэлеграм-канале Міхаіл Драгун публікаваў відэа, якое тычылася ягонай гісторыі з судовым разборам. Там ён прызнаў, што падчас хадайніцтва аб змяненні меры стрымання на пасяджэнні прысутнічала «пацярпелая маці дзіцяці». Жанчына выступіла супраць змены меры стрымання для Драгуна і папрасіла адмовіць у задавальненні хадайніцтва.
«Ну і яе прамова на судзе, мамы, мяне таксама не задаволіла. Яна гаварыла з такім понтам, што я павінен быў і абавязаны быў ёй. Вось. Яна сказала, што я зладзіў з гэтага шоў і мне было п***й на дзіця. Я думаў: б***ь, дарагая, калі б мне было п***й, ты б атрымала тры капейкі», — кажа ў відэа Драгун.
Па падліках блогера, дзякуючы яго дапамозе сям’я атрымала не менш за 550 тысяч рублёў. Міхаіла таксама абразіла, што ён не атрымаў падзякі за сваю дзейнасць у зборы сродкаў. Паводле яго слоў, Аляксандра сказала, што далейшы лёс Міхаіла ёй абыякавы.
Ужо пасля публікацыі роліка Мікіты Сцяцэнкі ў тэлеграм-канале Драгуна з’явілася новае відэа. Блогер сказаў, што для абмеркавання гэтай тэмы «хопіць аднаго кружочка».
«Гэтага каментатара нават не паклікалі на суд, не палічылі патрэбным. Мне так прыемна, што вы пішаце там пра мяне [у каментарах пад відэа — Hrodna.life]», — сказаў Драгун.
Пасля каментарыі пад відэа бацькі былі выключаныя.
Івану Сцяцэнку ўвялі неабходны прэпарат у лютым 2026 года. Лячэнне праходзіла ў дубайскай клініцы. Пасля сям’я вярнулася ў Гродна.
Гродзенскаму блогеру Міхаілу Драгуну прызначылі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў ліпені 2026 года. Судзілі Міхаіла за прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу ў буйным памеры і паклёп. Таксама Міхаіла абавязалі аплаціць адваката Аляксандры Сцяцэнкі (1500 рублёў) і маральную кампенсацыю за паклёп — 1700 рублёў.
Міхаіл Драгун выйшаў на волю ў верасні 2026 года.
Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты
У 18‑гадовага блогера, які цяпер сядзіць за махінацыі з дабрачынным зборам, нарадзілася дачка
Памятаеце блогера, якога ў 17 гадоў затрымалі за махінацыі з грашыма для дзіцяці з СМА? Яго 38‑гадовая каханая цяжарная
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары