Грамадства22

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў

Хлопчык не паспеў прайсці рэабілітацыю з-за сітуацыі ў Персідскім заліве.

Гродзенец Ваня Сцяцэнка, якому збіралі грошы на лячэнне ад міядыстрафіі Дзюшэна, атрымаў неабходны прэпарат у Дубаі, аднак не змог цалкам прайсці там рэабілітацыю — сям’я была вымушаная вярнуцца дамоў. Бацькі хлопчыка вырашылі, што заставацца ў Эміратах небяспечна. Пра ад’езд мама Вані Аляксандра распавяла ў інстаграме:

«Мы пакінулі ўсё і зляцелі. Аб адзінаццатай гадзіне вечара мы выпадкова даведаліся пра адмену нашага рэйсу на 26 сакавіка. 11 сакавіка апошні вывазны і адмена ўсіх палётаў да канца сакавіка. Спантаннае рашэнне, мяняем квіток і злятаем, апошнія 5 квіткоў, кошт у 2 разы большы, але нам мяняюць без даплаты. <…>. Ванька і так напужаны пасля гіпсу, аслабеў + перыядычныя выбухі».

Жанчына таксама зазначыла, што да апошняга сумнявалася ў правільнасці рашэння ляцець, бо Ваня так і не прайшоў рэабілітацыю, якая была яму прызначаная. Каля аэрапорта ўпалі дроны, пасажыраў эвакуявалі ў падвал, самалёт затрымалі на тры гадзіны, давялося даплаціць за валізкі і гатэль.

Сям’я Сцяцэнка прыляцела ў Дубай у снежні 2025 года. У мясцовай клініцы ў лютым 2026 года Вані ўвялі неабходны прэпарат Elevidys, які каштаваў 2,9 мільёны даляраў.

Раней Аляксандра Сцяцэнка расказвала, што пасля ўдараў 1 сакавіка ў клініцы на дзень адмянілі прыём для бяспекі маленькіх пацыентаў. Зараз, па яе словах, усё ціха, але сёння ўначы ўсё ж прыходзілі трывожныя (і вельмі гучныя) апавяшчэнні на тэлефоны.

«Проста зараз ціха. Але нервова, — расказвала беларуска. — Чытала ў навінах, што сёння ў прамысловым раёне Фуджэйры быў нафтавы пажар праз абломкі дрона, але быццам бы пацярпелых няма. Не ведаю, ці патушылі ўжо. У нас тут, вядома, нічога не было чуваць, гэта больш за 200 кіламетраў адлегласць.

Затое мы пад канец адпачынку даведаліся, што ў Эміратах няма сховішчаў, наогул. Лепш бы і далей жылі без гэтых ведаў. У якасці сховішча — падземныя паркоўкі або метро, ці проста калі абвяшчаюць трывогу, кажуць заставацца ў гатэлі. Ну, мы і сядзім. Крамы і рэстараны працуюць як звычайна».

Нагадаем, што са зборам быў звязаны скандал — па падазрэнні ў махлярстве былі затрыманыя два блогеры — Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка, якія выклікаліся дапамагчы і таксама пачалі збіраць грошы. З сабраных 1,5 мільёнаў рублёў маме хлопчыка яны аддалі 200 тысячаў. Каля мільёну рублёў патрацілі на сябе. Супраць блогераў распачатая крымінальная справа. Суму, якой не хапала, пакрылі за кошт сродкаў блогераў.

Каментары2

  • Ойнанэ
    13.03.2026
    Саня не туды грошы перавёў, куды лукашэнкi будуць цякаць?
  • П
    13.03.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю12

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць