Вайна22

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай

У ноч на 19 кастрычніка Украіна зноў не атрымала ад партнёраў папярэджання пра падрыхтоўку расійскага ракетнага ўдару. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Па словах Зяленскага, расійскія войскі на працягу ночы некалькімі хвалямі выпусцілі па Кіеве і Кіеўскай вобласці 16 балістычных ракет. Цэлямі атакі зноў сталі энергетычныя аб’екты і іншая інфраструктура. Таксама былі пашкоджаныя медыцынская клініка, школа, станцыя метро і жылыя дамы.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна падтрымлівае намаганні, скіраваныя на завяршэнне вайны, але Расія адказвае на іх ракетнымі ўдарамі, атакамі беспілотнікаў «Шахед» і забойствамі людзей. Паводле яго слоў, у той час, як пастаўкі ракет-перахопнікаў для ўкраінскай супрацьпаветранай абароны затрымліваюцца, увядзенне санкцый супраць Расіі адкладаецца. Прэзідэнт Украіны заявіў, што вайна працягваецца праз расійскія атакі і імкненне Масквы зацягваць яе.

Раней Уладзімір Зяленскі ўжо паведамляў, што партнёры не папярэдзілі Кіеў пра расійскія ракетныя пускі 12 і 13 кастрычніка. Тады таксама пацярпелі Кіеў і вобласць. Падчас апошняга з гэтых абстрэлаў адной з цэляў стала важная для сталіцы цеплаэлектрацэнтраль № 4.

Аднак напярэдадні ў інтэрв’ю тэлеканалу NBC Зяленскі заявіў, што інфармацыя пра запускі расійскіх ракет зноў паступае ўкраінскім вайскоўцам. Ён падзякаваў за гэта ЗША і адзначыў, што Кіеў можа атрымліваць такія звесткі толькі ад амерыканскага боку.

Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Марка Рубіа патлумачыў перапынак у перадачы папярэджанняў збоямі ў праграмным забеспячэнні. Паводле яго слоў, Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША вывучае гэтую праблему.

Рубіа таксама зняпраўдзіў сцвярджэнні Зяленскага пра тое, што ЗША прыпынілі перадачу Кіеву часткі разведвальнай інфармацыі. Ён заявіў, што не разумее, адкуль украінскі прэзідэнт бярэ такія звесткі і чаму агучвае іх у СМІ, і заклікаў яго засяродзіцца на завяршэнні вайны.

Каментары2

  • Да Рубио ?!
    19.10.2026
    Очередная, программная ошибка и программный сбой по имени "Трамп" !
  • Зраднікі й ідалапаклоньнікі
    19.10.2026
    Ні Трампа, ні Пуціна не хвалююць людзкія жыцьці. Іх цікавяць толькі ўлада й грошы — дзьве рэчы, якія не застаюцца пасьля сьмерці.

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам2

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля7

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай

Трамп заклікаў Францыю закрыць межы на фоне беспарадкаў1

Бразілец прадаў усю маёмасць і праехаў 2000 кіламетраў дзеля жанчыны. Але яго чакала жорсткае расчараванне8

Былая актрыса Купалаўскага згадала, як камісіі не спадабаліся белы і чырвоны колеры хустак у жанчын на сцэне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам2

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць