БЕЛ Ł РУС

Мурал «Зямля пад белымі крыламі» з’явіўся ў Брэсце

4.10.2022 / 23:1

Nashaniva.com

Шматпавярховік на вуліцы Маскоўскай у Брэсце цяпер упрыгожвае мурал з дзяўчынай-беларускай. Яго стварылі пінскія мастакі Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў. Сааўтарам эскіза стала Ганна Дзюкава. Муралы са спалучэннем сучасных і традыцыйных вобразаў раней з’явіліся ў розных гарадах краіны — Полацку, Пінску і іншых, піша «Виртуальный Брест».

Фота Андрэя Рыбачука

«Ідэя брэсцкага мурала — паказаць віхуры беларускай гісторыі і з‘яднаць з вобразам дзяўчыны-беларускі. За аснову дызайна яе вопраткі браўся кобрынскі традыцыйны строй, але па задуме — гэта сучасная дзяўчына, якая шануе традыцыі, але глядзіць у будучыню.

Важна адзначыць і вобраз вады. Старажытнае Берасце, як і большасць беларускіх гарадоў, узнікла на беразе гандлёвай ракі. Роля рэкаў для развіцця нашай цывілізацыі — вельмі значная. Птушкі на малюнку — гэта ідэі і памкненне наперад, а замак — рамантычная стылізацыя Берасцейскага замка, зробленая па матывах гістарычных рэканструкцый. Аднавіць сапраўдны выгляд замка навукоўцы дагэтуль не могуць — не хапае крыніц і матэрыялаў археалагічных даследаванняў. Але мэта праекта — зацікавіць жыхароў і гасцей горада гэтым сярэднявечным помнікам, бо з замкам звязана шмат сюжэтаў з гісторыі Брэста», — расказалі мастакі.

Чытайце таксама:

«Нараджэнне». Паглядзіце, які мурал з'явіўся ў Салігорску

«Насустрач світанку». Паглядзіце, які мурал зрабілі ў Гродне

У цэнтры Ліды з'явіўся мурал пра каханне, старажытныя плямёны і гарадскую культуру

У Віцебску з'явіўся мурал з грэчаскай калонай і васількамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула