БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» з 1 сакавіка павышае кошт некаторых паслуг

24.02.2025 / 18:33

Nashaniva.com

«Белтэлекам» уводзіць з 1 сакавіка новыя тарыфы для кліентаў, якія карыстаюцца паслугамі ягоных зарадных станцый. Навіна актуальная як для фізічных асоб, так і для бізнэсу.

Фота ілюстрацыйнае

Абноўленыя цэны пачнуць дзейнічаць, калі ўладальнікі электракараў стануць карыстацца зараднымі станцыямі Evika!.

За 1 кВт·г (з улікам ПДВ) на зараднай станцыі ад «Белтэлекам» трэба будзе аддаць 43 капейкі. Для юрыдычных асоб і ІП будзе зніжка — яны плацяць 36 капеек. Такія расцэнкі тычацца тых, хто зараджае свой транспарт пераменным токам. Цяпер гэтая паслуга каштуе 40 капеек.

Акрамя таго, з 1 сакавіка зменіцца кошт зарадкі электрамабіля пры дапамозе пастаяннага току. У такім выпадку звычайнаму кіроўцу давядзецца заплаціць 56 капеек, а бізнэсу — 47 капеек.

Чытайце таксама:

У Беларусі запусцілі пяць новых тэлеканалаў

Махляры прапануюць пасіўны заробак ад «Белтэлекама»

Аператарам сотавай сувязі не дазволяць павышаць цэны на паслугі

«Белтэлекам» дазволіў сыходзіць у мінус

Каментары да артыкула