БЕЛ Ł РУС

Ашуканцы выцягнулі ў мінчука больш за 20 тысяч рублёў і параілі яму «не сумаваць»

25.02.2025 / 16:26

Nashaniva.com

42-гадовы мінчук быў на сувязі з махлярамі каля двух тыдняў і за гэты час пералічыў больш за 21 тысячу рублёў.

Яшчэ ў студзені незнаёмцы па тэлефоне паведамілі мужчыну, быццам злачынцы ўзламалі і выкарыстоўвалі ягоны мабільны нумар, выкралі пашпартныя даныя і аформілі на ягонае імя крэдыт. Каб пагасіць доўг, мінчуку параілі аформіць пазыку на тую ж суму.

Пры гэтым рэальныя супрацоўнікі банка перапыталі, ці не стаў мужчына ахвярай махляроў, аднак ён адказаў адмоўна, думаючы, што захоўвае таямніцу следства.

Атрымаўшы крэдыт на суму 16900 рублёў, мужчына пералічыў грошы на некалькі чужых рахункаў, думаючы, што вяртае іх у рэзерв Нацыянальнага банка. Затым ён па камандзе махляроў сфатаграфаваў усе свае ашчаджэнні і паклаў іх на рахункі, названыя суразмоўцамі. Мінчука пераканалі, што толькі так можна захаваць грошы, калі да яго ў кватэру прыйдуць з ператрусам.

Атрымаўшы грошы, злачынцы самі паведамілі мужчыну, што падманвалі яго, і параілі «не сумаваць» ды звярнуцца ў міліцыю. 

Чытайце таксама:

Пільная работніца банка ў Маладзечне зберагла грошы наведніка ад пераводу махлярам

80-гадовая жанчына ў Мінску двойчы стала ахвярай махляроў

Жанчына хацела працаваць у Нарвегіі, а атрымала за свае грошы толькі намаляваны квіток на самалёт

Каментары да артыкула