БЕЛ Ł РУС

З-за адключэння электраэнергіі ў Мінску было парушана водазабеспячэнне некалькіх вуліц. Гэта ўжо не першы раз

5.03.2025 / 18:42

Nashaniva.com

5 сакавіка ў 17:14 адбылося прыпыненне помпавага абсталявання водазабору №5 «Бараўляны». Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама са спасылкай на Мінскводаканал, гэта звязана з адключэннем электраэнергіі ў мінскіх кабельных сетках.

Фота ілюстрацыйнае

У выніку адбылося зніжэнне ціску на вадаправоднай сетцы ў квартале вуліц Мірашнічэнкі — Сядых — Лагойскі тракт — Гамарніка — Каліноўскага — Цікоцкага — Карбышава.

Цяпер энергазабеспячэнне ўжо пададзена, ціск у вадаправоднай сетцы аднаўляецца. Аператыўныя брыгады «Мінскводаканала» працягваюць работы, накіраваныя на ліквідацыю магчымых наступстваў, выкліканых адключэннем.

Аналагічная сітуацыя адбылася ў канцы лютага. Помпавае абсталяванне водазабору №5 «Бараўляны» спынілася пасля аварыйнага адключэння электраэнергіі. У выніку было парушана водазабеспячэнне ў квартале тых жа самых вуліц.

Чытайце таксама:

У Мінску з-за адсутнасці напружання быў спынены рух некаторых трамваяў і тралейбусаў

Падачу вады ў Асіповічах пасля начной аварыі аднавілі

Апублікаваныя новыя тарыфы на газ і ацяпленне

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп

Каментары да артыкула