У Беларусі паставілі яшчэ адзін помнік хлебу ФОТЫ
Новы помнік хлебу з'явіўся ў Жабінкаўскім раёне, недалёка ад Брэста. Ідэю паставіць такі помнік прыдумалі ў мясцовай гаспадарцы ААТ «Рагазнянскі», паведаміла БелТА.
Пабачыць манумент можна проста з трасы М-1.
«Спачатку хацелі зрабіць помнік проста вясковай працы, — расказала дырэктарка «Рагазнянскага» Ганна Плытнік. — Але ж усё, што мы робім у сельскай гаспадарцы — і ў полі, і на ферме, — усё дзеля хлеба. Хлеб — гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць. Вось і вырашылі, што помнік будзе менавіта яму».
«У кампазіцыі прыкоўваюць увагу рукі з падрумяненым караваем і ільсняныя каласы, абвітыя стужкай з надпісам на беларускай мове «Хвала рукам, што пахнуць хлебам». Вянчае скульптуру бусел у палёце — верны спадарожнік аграрыяў у палях», — апісвае помнік дзяржаўная прэса.
Гэта, дарэчы, не адзіны помнік хлебу ў Беларусі. Як мінімум яшчэ адзін у 2014 годзе паставілі ў Пінску. Эскіз для яго тады спехам намаляваў тагачасны старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.
Чытайце таксама:
У Іўі збіраюцца паставіць помнік памідору
У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА
У Харкаве паставілі помнік мастаку беларускага паходжання. Сувязь з Беларуссю замоўчваецца
Каму павінен быць помнік перад Домам ураду замест Леніна? Ідэя Гурневіча