Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў
14.03.2025 / 16:55
Абноўлена
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сваёй сацсетцы Truth пра тэлефонную размову з Пуціным. У Белым доме ўдакладнілі, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, а не Трамп размаўляў з Пуціным.
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images
Размова атрымалася «вельмі добрай і прадуктыўнай», адзначыў Трамп. Ён лічыць, што гэта добры сігнал на тое, што вайна можа скончыцца.
Прэзідэнт ЗША напісаў і пра «акружэнне ўкраінскіх войскаў расійскімі». Здаецца, гэта не адпавядае рэальнасці, пра гэта не пішуць аўтарытэтныя ўкраінскія і расійскія крыніцы. Аднак гэта выгадны для расійскай прапаганды наратыў.
Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны пазней абверг заявы Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб акружэнні ўкраінскіх падраздзяленняў у Курскай вобласці. У камандаванні заявілі, што «такія паведамленні — выдумка расіян для палітычнага ціску на Украіну і яе партнёраў».
Скрыншот паведамлення Трампа ў Truth
13 сакавіка спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф сустрэўся з Пуціным. Той перадаў праз Уіткафа «дадатковыя сігналы» для Трампа, казаў Дзмітрый Пяскоў.
Чытайце таксама:
Дзяржсакратара Марка Рубіа віталі ў Канадзе паказальна малой чырвонай дарожкай ФОТАФАКТ
Крэмль паведаміў пра перададзеныя Пуціным спецпасланніку Трампа сігналы