Свет44

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Майк Уолц успрыняў іх з асцярожным аптымізмам.

Стыў Уіткаф. AP Photo/Ben Curtis, File

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве для ацэнкі і наступных крокаў Трампа, Белы дом ацэньвае іх «з асцярожным аптымізмам», заявіў Майк Уолц. Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША планаваў абмеркаваць з Пуціным перамір'е ва Украіне, піша РБК.

«Я перагаварыў са сваім калегам, спецыяльным прадстаўніком [прэзідэнта ЗША па Блізкім Усходзе Стывам] Уіткафам, які знаходзіцца там і прывёз нам інфармацыю для ацэнкі і прыняцця прэзідэнтам [Дональдам] Трампам рашэнняў аб наступных кроках, — сказаў ён, удакладніўшы, што падрабязнасці перамоў у Маскве пакуль не выдаюцца. — Я не збіраюся нічога аб'яўляць або весці перамовы па нацыянальным тэлебачанні, тым больш да прэзідэнта, але ў нас ёсць асцярожны аптымізм».

Уіткаф прыляцеў у Маскву 13 сакавіка. Ён павінен быў сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і абмеркаваць 30-дзённае спыненне агню ва Ўкраіне. Як адзначаў памочнік кіраўніка дзяржавы ў міжнародных справах Юрый Ушакоў, Уіткаф не з'яўляецца пасярэднікам у перамовах Вашынгтона і Масквы.

Каментары4

  • Геніанальны Лапідарый
    14.03.2025
    Зноў цяпер ужо амерыканцы выражаюць азабочаннасьць, кормяць заўтракамі, выражаюць аптымізм, толькі гэта робяць не Шольц з Макронам а трампісты. Ну хто там на Трампа маліўся і ў сканчэньне вайны за адзін дзень верыў?
  • бабруйчанін
    14.03.2025
    Кідалава,?? Унізе чытал? Наведал пасольства ЗША у Маскве Праз гадзіну картэж накіравался да Унукава...І допіс ад газдэпа Ён увогуле ні з' яўляецца прадстаўніком па " гэтай справе" НА.. вошта лётал??
  • Дыпламатычная мова:
    15.03.2025
    нас паслалі нахер - мы адчуваем асцярожны аптымізм

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»11

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць