БЕЛ Ł РУС

Генсак НАТА «цалкам верыць» у здольнасць Трампа дамовіцца пра мір ва Украіне

18.03.2025 / 17:47

Nashaniva.com

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ ўпэўнены ў здольнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дамовіцца пра мір ва Украіне, паведамляе CNN.

Марк Рутэ. Фота: AP

Па словах Марка Рутэ, ён мае «поўны давер» да Трампа ў пытанні дасягнення працяглага мірнага пагаднення ва Украіне. Пра гэта генеральны сакратар НАТА сказаў у інтэрв'ю CNN напярэдадні запланаванай размовы прэзідэнта ЗША з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Рутэ таксама назваў «выдатным» той факт, што прадстаўнікі Украіны і ЗША на мінулым тыдні ў Саудаўскай Аравіі ўзгаднілі прапанову аб спыненні агню.

Як дадаў генеральны сакратар альянсу, ён не лічыць, што Трамп занадта давярае Пуціну.

«Ён добра ведае прэзідэнта Пуціна яшчэ з першага тэрміну. Таму ён разумее, як трэба дзейнічаць, каб заключыць здзелку. Я цалкам у гэта веру», — заявіў Рутэ.

Чытайце таксама:

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне

«У размовах з Трампам Пуцін насамрэч кпіў з яго, але Трамп гэтага не разумеў з-за асаблівасцей перакладу»

Трамп прызнаўся, што спрэчка з Зяленскім у Белым доме была часткай ціску на Украіну

Трамп заявіў, што «многія элементы» мірнага пагаднення ўжо ўзгодненыя

Каментары да артыкула