БЕЛ Ł РУС

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны

18.03.2025 / 18:10

Nashaniva.com

Як паведаміў Белы дом, размова двух прэзідэнтаў пачалася а 10-й гадзіне раніцы (17-й гадзіне па Мінску), піша Reuters.

Калаж: t.me/ostorozhno_novosti

Тэлефонная размова, як сцвярджаецца, «ідзе добра». Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка апарата Белага дома Дэн Скавіна.

Трамп абяцае выйсці да прэсы з каментарыямі адразу пасля заканчэння размовы з Пуціным, праанансаваў Белы дом.

Трамп разлічвае дамагчыся ўрэгулявання канфлікту ва Украіне «за вельмі кароткі час», сцвярджае Белы дом.

Напярэдадні ў Белым доме заявілі, што прэзідэнт ЗША «поўны рашучасці» дамагчыся заключэння мірнага пагаднення. Там паўтарылі словы Трампа пра тое, што падчас размовы можа абмяркоўвацца, у прыватнасці, лёс буйной электрастанцыі — відавочна, гаворка ідзе пра Запарожскую АЭС, якая цяпер знаходзіцца на падкантрольнай Расеі тэрыторыі.

Сам Трамп раней казаў, што гаворка ідзе пра «падзел актываў», уключаючы «тэрыторыі і электрастанцыі».

Размова Пуціна з Трампам працягвалася амаль 2,5 гадзіны і скончылася каля паловы на восьмую паводле мінскага часу.

Чытайце таксама:

Генсак НАТА «цалкам верыць» у здольнасць Трампа дамовіцца пра мір ва Украіне

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне

«У размовах з Трампам Пуцін насамрэч кпіў з яго, але Трамп гэтага не разумеў з-за асаблівасцей перакладу»

Каментары да артыкула