БЕЛ Ł РУС

Турчын: Пералік тавараў з рэгуляванымі цэнамі скароцяць

19.03.2025 / 0:15

Nashaniva.com

Урад мае намер скараціць пералік тавараў з рэгуляванымі цэнамі, паведаміў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Аляксандр Турчын

«Нам трэба вызначыцца з тым пералікам тавараў, які хвалюе большасць людзей. І, скажам так, уплывае на малазабяспечаныя, неабароненыя слаі нашага насельніцтва. Таму канцэптуальна я думаю, што звужэнне гэтага пераліку відавочна.

Нам трэба пакінуць тыя тавары, якія ў найбольшай ступені хвалююць людзей. У рамках гэтага пераліку мы павінны задаць нейкія рамкі або параметры суб'ектам гаспадарання. Каб той жа вытворца не хадзіў у аблвыканкам па кожнае ўзгадненне.

Гэта значыць, нейкія зададзеныя параметры, у рамках якіх ты працуеш. Калі ты выходзіш за гэтыя параметры, тады неабходна нейкае ўзгадненне», — сказаў Аляксандр Турчын, адказваючы на пытанне, ці плануецца адмена цэнавага рэгулявання, уведзенага пастановай №713.

Турчын таксама мяркуе, што «калі мы падыдзем да аптымальнага кола рэгуляваных тавараў, многія рэчы самі сабой прыйдуць у нармальны стан».

Выказаўся ён і адносна «справядлівай цаны»:

«Справядлівасць павінна быць для ўсіх катэгорый, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Не толькі для нас з вамі як спажыўцоў, вядома ж, для вытворцы і для гандлю. Ніхто не павінен працаваць сабе ў страты. Таму дзяржава задае гэтыя параметры, і ў рамках гэтых калідораў мы павінны працаваць».

Чытайце таксама:

Турчын: У Беларусі не будуць бяздумна займацца эмісіяй грошай

Турчын заявіў пра рызыку «чорных лебедзяў» у эканоміцы

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду

«Па гаўне вы павінны пахадзіць». Лукашэнка апраўдваўся перад расіянамі за прызначэнне Турчына

Каментары да артыкула