БЕЛ Ł РУС

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай

7.04.2025 / 23:30

Nashaniva.com

Пра тое, што лонданская паліцыя (Metropolitan Police) не займаецца гэтай справай, паведаміла яе прэс-служба на запыт Бі-бі-сі.

Анжаліка Мельнікава

Раней паведамлялася, што заяву аб знікненні спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай падаў у паліцыю Вялікабрытаніі сузаснавальнік фондаў «Байхэлп» і «Байсол» Аляксей Лявончык.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага і выехала меркавана ў Лондан, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

Сёння журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

 

Чытайце таксама:

Калегі Анжалікі Мельнікавай расказалі пра апошнія размовы з ёй

У сувязі са знікненнем Мельнікавай польская паліцыя правярае пагрозы на адрас Латушкі

Маці Анжалікі Мельнікавай: «Унукам кажу, што яна ў камандзіроўцы»

Латушка: Анжалікі Мельнікавай няма ні ў Польшчы, ні хутчэй за ўсё ў Беларусі

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Лябедзька: Цуду не будзе — Мельнікава ў руках беларускага рэжыму

Каментары да артыкула