БЕЛ Ł РУС

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў

9.04.2025 / 11:55

Nashaniva.com

Адбылася новая рассылка па чатах беларускай дыяспары. Вось якія пытанні цікавяць спецслужбы.

Ілюстрацыйнае фота

У чатах беларусаў замежжа з'явіліся допісы пра тое, што праводзіцца нейкае апытанне, «важнае для даследчай работы». Арганізатары хочуць, каб анкету запоўнілі студэнты. Паведамленні з просьбай прайсці апытанне распаўсюджвае акаўнт, які мае ID 6288192255 і імя карыстальніка @linga017. Апытанне мімікрыруе пад апытанне, якое цяпер праводзіць Аб'яднаны пераходны кабінет, але ў ім зусім іншыя пытанні.

Скрыншот з аднаго з чатаў дыяспары

Унутры апытання збіраюць e-mail, звесткі пра ўзрост, месца жыхарства і род заняткаў. Пры гэтым стваральнікі прыкрываюцца імем Маргарыты Ворыхавай — прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі.

Скрыншоты апытання, якое прапануюць прайсці беларусам

Верагодна, за атакай стаяць спецслужбы Беларусі. Гэты ж акаўнт ужо быў заўважаны ў фэйкавай рассылцы два гады таму. Тады адміністратарам прапанавалі дадаць фэйкавага бота праекта «Стоп Прапаганда» ў свае суполкі. У якасці кантактнага ўказаны фэйкавы бот Кіберпартызанаў.

Паведамленне ад акаўнта, які праводзіў рассылку цяпер

Гісторыя змяненняў акаўнта таксама выклікае сумневы. Акаўнт то «Голас КПД» (кааліцыі пратэстных двароў), то «Голас», то «Віола». Большасць суполак, у якіх ён заўважаны — дваравыя і эмігранцкія чаты.

Гісторыя змен імёнаў акаўнта і чаты, дзе ён пісаў паведамленні

Таксама з гэтага акаўнта летась рассылалі тыкток з агітацыяй за Лукашэнку — маўляў, ён больш за ўсіх любіць Беларусь.

Тыкток пра Лукашэнку, які рассылаў той жа акаўнт

Чытайце таксама:

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі: гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Каментары да артыкула