Грамадства66

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Наша Ніва» знайшла інтрыгоўныя факты ў чатах эмігрантаў, прысвечаных пошукам працы і бытавым пытанням. Прычым не толькі ў чатах беларускай дыяспары.

Беларуская эміграцыя стала галоўным аб'ектам увагі лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Ілюстрацыйнае фота Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

22 сакавіка 2024 года ў розных бытавых чатах беларускай дыяспары за мяжою з'явіліся аднатыпныя паведамленні.

Паведамленні ў чатах беларускай дыяспары

Нехта «Сяргей» пісаў, што трэба людзі для разавай падпрацоўкі. Занятасць дзве гадзіны, а аплата па выніку.

За два дні, 24 сакавіка, мелі адбыцца акцыі з нагоды Дня Волі: марш у Варшаве і навуковы сімпозіум беларусаў у Лондане. «Сяргей» прапаноўваў людзям лёгкія грошы: паздымаць гэтыя акцыі і даслаць відэа (пад разовай падпрацоўкай меліся на ўвазе гэтыя заданні).

Па той жа схеме шукалі людзей, гатовых сачыць за беларусамі ў Вільні.

Акаўнт у тэлеграме, падпісаны як «Сяргей», месцамі ён фігуруе таксама як «Сяргей Пятроў», мае ID 5988969326 і безаблічны нік @gfst1297. 

Гэты «Сяргей» усюдыісны. Як той фігара, які і тут, і там, ён уступіў ва ўсе магчымыя чаты беларусаў свету — нават тайландскі. Прычым ён актывізуе сваю працу: у вялікую колькасць чатаў увайшоў за апошнія дні.

Чаты, у якіх прысутнічае «Сяргей»

Што «Сяргей» пісаў у чаты дыяспараў? Амаль нічога. Толькі рэпосціў допіс пра тое, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць Народных амбасадаў Беларусі за мяжой — інфармацыю, якая запалохвае і адстрашвае ад актыўнасці.

Публікацыя, якую пакінуў «Сяргей» у чаце беларусаў Нідэрландаў

«Сяргей» такі не адзін. Падобныя прыкметы мае і дагэтуль актыўны акаўнт з ID 6868032872 і іменем карыстальніка alex060580. Гэты працуе выключна на беларускай тэме ў Літве.

Менавіта з яго журналісту «Нашай Нівы» прапаноўвалі намаляваць графіці ў Вільні ды сфатаграфаваць паркоўку Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы. А чарговых аматараў падзарабіць ён шукаў, напрыклад, акурат напярэдадні нападу на беларускую краму Kropka

Паведамленні пра пошук працы ў чатах эмігрантаў у Літве за 23 ліпеня. Напад на беларускую краму Kropka ў Вільні адбудзецца ў ноч з 27 на 28 ліпеня

«Алекс» alex060580 пасецца пераважна ў чатах з пошукам працы. Цяпер ён не дае заданняў адразу, а прапануе спачатку сфоткацца на фоне Вільні і даслаць фота ў ТГ. Але працу ён усё яшчэ прапануе.

Калі вы сутыкаліся з такімі абвесткамі, назіралі цікавыя факты ці ведаеце больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

Мы ж на сёння бачым, як лукашэнкаўскія спецслужбы працуюць прынамсі двума метадамі — пошукам людзей непасрэдна праз сваіх супрацоўнікаў ды пошукам людзей праз ценявыя «біржы працы». Мы маем зафіксаваныя факты, што з акаўнтаў, з якіх шукалі людзей для спецаперацый у Вільні, працавалі і па нелегальнай міграцыі ды нелегальным бізнэсе ў краінах за межамі Еўрасаюза.

Калі вам важная праца, якую робяць журналісты «Нашай Нівы», падтрымайце нас данатам праз «Патрэон».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Апытанка

Каментары6

  • noob
    09.10.2024
    kuar, яны ўсе завуцца мусарамі, а не Сяргеямі.
  • Vika
    10.10.2024
    А в РФ их всех зовут ВАДИМ
  • политзек
    10.10.2024
    [Рэд. выдалена]

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць