БЕЛ Ł РУС

З сайта НАУ прыбралі згадку пра Анжаліку Мельнікаву

10.04.2025 / 20:0

Nashaniva.com

З сайта Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў раздзеле «Пра нас» знялі інфармацыю пра зніклую супрацоўніцу НАУ, а таксама спікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву. 

Абноўлена. Пазней фота Мельнікавай зноў з'явілася на сайце.

На актуальнай версіі сайта НАУ сярод асоб, якія супрацоўнічаюць з арганізацыяй, ніякай згадкі пра Анжаліку Мельнікаву ўжо няма. 

Між тым у архіўнай версіі за 31 сакавіка Мельнікава на сайце яшчэ прысутнічае ў якасці дарадцы па стратэгічным планаванні.

Рускамоўная версія сайта НАУ захавалася ў архіве за 6 красавіка, і там Анжаліка Мельнікава таксама яшчэ ёсць.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

Чытайце таксама:

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама

У фонду, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай

Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер

Ціханоўская патлумачыла, чаму не каментуе знікненне Анжалікі Мельнікавай

Сусед Мельнікавай: Некалькі тыдняў таму нейкі мужчына выносіў з кватэры сабраныя рэчы

Калегі Анжалікі Мельнікавай расказалі пра апошнія размовы з ёй

Каментары да артыкула