БЕЛ Ł РУС

Выдавецтва «Янушкевіч» купіла правы на выданне двух важных твораў

24.04.2025 / 18:53

Nashaniva.com

Па-беларуску маюць выйсці легендарны раман нобелеўскага лаўрэата Гюнтэра Граса «Бляшаны барабан» і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Нуль», які пабачыў свет у арыгінале 26 лютага 2025 года. Пра набыццё правоў на гэтыя выданні паведаміла выдавецтва «Янушкевіч».

Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. Цяпер перакладчык Сяргей Матырка ўжо працуе над тэкстам «Бляшанага барабана». Гэты твор у свой час перакуліў пасляваенную нямецкую літаратуру і дагэтуль не страціў актуальнасці. Гісторыя пра тое, як маўчаць, калі трэба гаварыць, і гаварыць, калі ніхто не слухае.

Раман «Нуль» Шчэпана Твардаха пра вайну ва Украіне — гэта не кніга пра подзвігі і героіку, а пра трывожнае чаканне, бруд, страх і лінію фронту, што перасякае чалавечае жыццё. Над перакладам працуе Кацярына Маціеўская.

Чытайце таксама:

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха

Хлусня і рэпутацыя анлайн. Сучасны амерыканскі бестселер выйшаў па-беларуску

Пакуль неяк так: выйшла кніга пра жыццё моладзі Мінска ў 2023-м

Каментары да артыкула