БЕЛ Ł РУС

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію

24.04.2025 / 19:7

Nashaniva.com

Слуцкі РАУС паведаміў пра пошук 54-гадовага жыхара Слуцкага раёна Анатоля Ермаліцкага, які 24 лютага гэтага года паехаў на заробкі ў Расію і знік. Пры гэтым сілавікі згадваюць, што такія выпадкі не толькі не адзінкавыя, але апошнім часам сталі больш распаўсюджанымі.

Фота ілюстрацыйнае

«Слуцкі РАУС інфармуе, што ў апошні час пачасціліся факты вышуку без вестак зніклых за межамі Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць на заробкі (часцей за ўсё ў Расійскую Федэрацыю) і па сваёй легкадумнасці не папярэджваюць сваякоў пра ад'езд, а таксама пасля перастаюць выходзіць на сувязь.

У выпадку неабходнасці ад'езду на працу рэкамендуем абавязкова паведамляць пра свае планы сваякам, пакідаць ім свае кантакты і кантакты сваіх знаёмых (працадаўцаў), не згаджацца на «сумнеўныя» заробкі і заработную плату «у канвертах», — папярэджваюць слуцкія міліцыянеры.

Чытайце таксама:

Расійскі рэгіянальны дэпутат з 2021 года жыве ва Украіне і працуе дыстанцыйна адтуль, падтрымліваючы Пуціна і вайну

Навошта Лукашэнку спатрэбіліся 150 тысяч пакістанцаў?

Белстат заявіў, што на заробкі за мяжу выехала рэкордная колькасць беларусаў. МУС кажа, што ўсё наадварот

Каментары да артыкула