Расійскі рэгіянальны дэпутат з 2021 года жыве ва Украіне і працуе дыстанцыйна адтуль, падтрымліваючы Пуціна і вайну
17 красавіка 2025 года рэгіянальнае выданне Zab.ru паведаміла, што дэпутат савета Каларскай муніцыпальнага акругі з Забайкальскага краю Міхаіл Носік ужо некалькі гадоў жыве ва ўкраінскім горадзе Дняпро, адкуль дыстанцыйна выконвае свае абавязкі. Гэта стала вядома дзякуючы рашэнню камісіі па этыцы, копія якога трапіла ў распараджэнне журналістаў, піша Meduza.

Міхаіл Носік патлумачыў, што выехаў у Дняпро ў 2021 годзе для лячэння анкалагічнага захворвання. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён спрабаваў звярнуцца па дапамогу ў МЗС Расіі і амбасаду ў Турцыі, але дапамогі не атрымаў. Дэпутат адзначыў, што цяпер вымушаны хавацца як ад украінскіх паліцыі і войска, так і ад расійскіх уладаў. У яго няма ўкраінскага грамадзянства ці дазволу на жыхарства.
Нягледзячы на гэта, Носік удзельнічае ў пасяджэннях савета па відэасувязі праз Telegram, галасуе па розных пытаннях і нават вядзе прыёмы грамадзян. Ён падкрэсліў сваю падтрымку «спецыяльнай ваеннай аперацыі» і Уладзіміра Пуціна.
Заробку за сваю працу ён, па ўласных словах, не атрымлівае, а жыве на пенсію ў 27000 расійскіх рублёў (каля 280 даляраў). З-за адсутнасці грашовых пераводаў паміж краінамі яму даводзіцца канвертаваць рублі ў біткойны, а потым у грыўні — з фінансавымі стратамі. Тым не менш, як сцвярджае тэлеграм-канал Baza, савет усё ж выплачвае яму каля 2—3 тысяч рублёў (каля 20-30 даляраў) у месяц.
Носік заявіў, што не збіраецца складаць дэпутацкія паўнамоцтвы, якія заканчваюцца ў снежні 2025 года. Ён тлумачыць гэта тым, што статус дэпутата можа быць карысным у выпадку ягонага затрымання, у тым ліку для абмену. Галоўнае ж: «Я лічу, што працую не горш за іншых».
Камісія па этыцы, аднак, палічыла, што жыццё ва Украіне стварае пагрозу для бяспекі Носіка і перашкаджае яму належным чынам прадстаўляць інтарэсы выбаршчыкаў. Яна рэкамендавала датэрмінова спыніць ягоныя паўнамоцтвы, але большасць калег прагаласавала супраць, і Носік застаўся на пасадзе.
Кіраўнік Каларскага савета Аркадзь Громаў пацвердзіў, што Носік знаходзіцца ва Украіне і вярнуцца не можа. Ён падкрэсліў, што ён, маўляў, заслужаны чалавек, інвалід, ліквідатар аварыі на ЧАЭС і былы афіцэр. Ён дадаў, што ўдзел у пасяджэннях па відэасувязі не забаронены і што «Носік заўсёды на сувязі».
Громаў паведаміў, што звяртаўся ў ФСБ, адміністрацыю губернатара і іншыя органы, але ніякага рашэння не было знойдзена. Ён таксама выказаўся, што чалавек, які паведаміў пра месцазнаходжанне Носіка, зрабіў непрыстойна і паставіў ягонае жыццё пад небяспеку.
У Расіі затрымалі былога губернатара Курскай вобласці
Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу
Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен
Стала вядома пра 45 расійскіх генералаў, якія лячыліся ў шпіталях з пачатку вайны, у тым ліку ў Беларусі
Каментары
Как и Вячеслав Сивчик, это тоже яркий пример человека, который будет создавать Новую Беларусь.
Беларусы як Вы мяжу Украіна пересеклі??
У Дняпрэ прыфрынтавым жыве пяты год ні маючы нічога ?? Ау сбУ паліцай- міліцыя і пільныя грамадзяне ..
Законапаслухмяным прыязным да Украіна беларусам пытанне ..магчыма 5 год в Украіне без ..усяго ?? Калі німа жадання разлічвацца € каштоўнасцямі ці $ гарантаванымі за выкананне Закона і па Праву ...