Грамадства66

Белстат заявіў, што на заробкі за мяжу выехала рэкордная колькасць беларусаў. МУС кажа, што ўсё наадварот

Міністэрства ўнутраных спраў сцвярджае, што ўсё менш беларусаў імкнецца паехаць на заробкі ў іншыя краіны. 

У 2024 годзе на заробкі за мяжу на кароткі тэрмін, то-бок да года, выехала рэкордная з 2014 года колькасць беларусаў. Паводле звестак Белстата, на заробкі паехалі 112,4 тысячы беларусаў. Гэта на 2 тысячы перавышае ўзровень 2023 года. 

Калі б у Белстата быў інструмент падліку выехаўшых на даўжэйшы час (такая катэгорыя часта едзе з сям'ёй, таму анкету ў Беларусі запоўніць няма каму), то выйшла б яшчэ большая лічба працоўнай міграцыі, зазначае «Беларусы і рынак».

Лідарам стала Магілёўская вобласць, адкуль выехала 25,2 тысячы чалавек. У Мінску налічылі дзве з паловай тысячы працоўных мігрантаў.

Цікава, што МУС рапартуе пра дыяметральна супрацьлеглую тэндэнцыю. Паводле звестак міністэрства, усё менш беларусаў едуць рабіць за мяжу. Але МУС аналізуе толькі афіцыйнае працаўладкаванне праз агенцтвы.

У 2024 годзе афіцыйна на працу за мяжу паехала 3,5 тысячы беларусаў — на тысячу чалавек менш, чым годам раней. 

Больш за ўсё па зарэгістраваных дамовах паехала жыхароў Мінска — 1350 чалавек за год. Натуральна, што сярод рэгіёнаў лідзіруе самы маланаселены — Магілёўская вобласць: за 2024 год адсюль з’ехала 957 зарэгістраваных мігрантаў. Для параўнання, з Гродзенскай вобласці — толькі 23 чалавекі.

Афіцыйная працоўная міграцыя ідзе збольшага ў двух кірунках — Расія (1,6 тысячы чалавек) і Польшча (1,2 тысячы). Аднак паток у гэтыя краіны, як і ў большасць іншых, паводле звестак МУС, скараціўся.

Адзіны растучы напрамак — гэта Германія: сюды скіраваліся 168 беларускіх работнікаў, тады як годам раней было толькі 14. Самыя сур’ёзныя зніжэнні паказала Літва: туды змаглі афіцыйна паехаць толькі 26 чалавек, а ў 2023 годзе колькасць даходзіла да 330. Значная колькасць таксама рушыла ў ЗША (132 чалавекі) і Арабскія Эміраты (89).

Большасць адыходнікаў сталі рабочымі ў прамысловасці або сельскай гаспадарцы — 72%. Яшчэ 24% — у сферы абслугоўвання. У якасці кваліфікаваных работнікаў змаглі афіцыйна ўладкавацца 125 чалавек, кіраўнікамі — 11 чалавек.

70% усіх выязджан — гэта мужчыны. Аднак натуральна, што перавагу мужчын забяспечылі два асноўныя кірункі — Расія і Польшча. Тады як сярод мігрантаў у большасць астатніх краін пераважаюць жанчыны. Напрыклад, у Кітай на заробкі з’ехалі толькі жанчыны, у Эміраты — на 90% жанчыны.

Большасць дамоваў была заключана на тэрмін да 6 месяцаў (1,7 тысячы) і на больш за год (1,2 тысячы). Пры гэтым у Расію ў асноўным ездзяць на кароткі тэрмін, тады як у Польшчу — на доўгатэрміновы.

Каментары6

  • J
    21.03.2025
    Мус хлусіць. Гэта дзякуючы ім і КДБ з сямейкай Беларусь вымярае, а моладзь і самы лепшы колер нацыі з'язджае з краіны разам з дзяцьмі.
  • даведка
    21.03.2025
    Даже оперативники уголовного розыска МВД бегут работать на фуру польского пана.
  • Woodoo Cult
    22.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць