БЕЛ Ł РУС

Трамп: Крым застанецца з Расіяй

25.04.2025 / 14:42

Nashaniva.com

Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў 22 красавіку ў інтэрв'ю Time.

Дэманстрацыя ў Лондане. Фота: Mike Kemp/In Pictures via Getty Images

«Мы вымушаныя гаварыць пра Крым, бо яго ўвесь час згадваюць. Крым застанецца з Расіяй. І прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гэта разумее, і ўсе гэта разумеюць — што Крым доўгі час быў з Расіяй», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Трамп адзначыў, што ўсё яшчэ верыць у магчымасць заключэння мірнай дамовы з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім.

«У нас былі вельмі добрыя перамовы з Масквой, і мы вельмі блізкія да заключэння пагаднення», — сказаў ён.

Калі журналіст Time нагадаў яму пра абяцанне завяршыць расійска-украінскую вайну ў першы ж дзень свайго прэзідэнцтва, Трамп адказаў: «Я сказаў гэта вобразна і як перабольшанне, каб падкрэсліць свой пункт гледжання… Відавочна, людзі разумеюць, што гэта было сказана жартам, але таксама было сказана, што гэтаму надыдзе канец».

Чытайце таксама:

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну

Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild

Рубіа: ЗША паказалі «фінішную прамую» для дасягнення міру

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім

Каментары да артыкула