У МЗС Украіны заклікалі не рэагаваць на злівы «мірных планаў»
Прэс-сакратар украінскага МЗС Георгій Ціхі падчас брыфінгу 25 красавіка, каментуючы рознага роду «мірныя планы», якія з'яўляюцца ў СМІ, заклікаў улічваць афіцыйную пазіцыю кіраўніцтва Украіны, а не «злівы» ў медыях.
Георгій Ціхі падчас брыфінгу. Скрыншот з відэа
«Дастаткова паведамленняў, якія акрэсліваюць пазіцыю Украіны. І просім не рэагаваць эмацыйна на разнастайныя гэтыя злівы ў медыях. Таму што імі займаецца, паверце, хто папала, прабачце, я вам скажу простай мовай, вельмі вялікая частка ў цэлым гэтых усіх зліваў не адпавядае рэчаіснасці», — адзначыў Георгі Ціхі.
Ён назваў тры прынцыповыя пазіцыі Украіны:
- яна ніколі не прызнае ніякую частку сваёй тэрыторыі як расійскую;
- ніколі не пагодзіцца на якое-небудзь абмежаванне сваіх Узброеных сіл або абмежаванне свайго ВПК;
- не прыме вета на свой удзел у альянсах і саюзах.
Таксама Ціхі адзначыў, што афіцыйных дыпламатычных сігналаў або падрыхтоўкі да выхаду ЗША з мірных перамоў Украіна не атрымлівала, публічныя каментары амерыканскіх афіцыйных асоб, у прыватнасці дзяржсакратара Марка Рубіа, украінскі бок расцэньвае як частку камунікацыйнай стратэгіі ЗША.
Чытайце таксама:
Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа
Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild
«Калі грамадствы рыхтуюць да вялікай вайны, то эксплуатуюць і боязь яе»