Да Дня Перамогі ў Мінску адкрыюць рэканструяваны кінатэатр «Масква» ФОТЫ
Будаўнікі рыхтуюць мінскі кінатэатр «Масква» да ўводу пасля рэканструкцыі, апошнія штрыхі наносяць аддзелачнікі і клінеры, паведамляе «Мінскбуд». Адкрыць абноўлены кінатэатр збіраюцца да Дня Перамогі.
Па словах начальніка ўчастка генпадраднага СУ-3 будтрэста № 1 Максіма Кавалевіча, абсталяванне ў «Маскве» змантаванае ў поўным аб'ёме, а на гэтым тыдні завяршаюцца пуска-наладачныя работы.
Па стане на гэты момант спецыялісты ўсталёўваюць экран у трэцяй зале на 215 месцаў і адразу ж прыступаюць да мантажу экрана ў зале на 675 месцаў — самым вялікім у Беларусі.
Памяшканні разам з інжынернымі камунікацыямі ўжо перадаюцца арганізацыі, якая будзе іх выкарыстоўваць.
У абноўленай «Маскве», пабудаванай першапачаткова ў 1980 годзе, будуць чатыры кіназалы: самая вялікая — на 675 месцаў, а найменшая — толькі для 48 гледачоў.
Чытайце таксама:
Паглядзіце, як упрыгожаць Кастрычніцкую плошчу да 9 мая ФОТА
Будзе амністыя да 80-годдзя Перамогі
На ўчастку праспекта Незалежнасці паставяць 17 стэндаў-плітаў, да якіх можна будзе ўскладаць кветкі