Грамадства11

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы

2 і 6 мая ў Мінску будуць праводзіцца генеральныя рэпетыцыі ваеннага параду, таму ў гэтыя дні будзе абмежаваны рух транспарту. Пра гэта расказаў прадстаўнік Мінскай вайскрвай камендатуры падпалкоўнік Арцём Чыкіда, паведамляе тэлеграм-канал Мінабароны.

З мэтай арганізаванага выхаду ў горад на рэпетыцыі, тэхніка механізаванай калоны будзе выстройвацца на вуліцы Старынаўская. Таму з 16:50 2 і 6 мая будзе абмежаваны рух на вул. Заснавальнікаў і Старынаўская да выезду тэхнікі механізаванай калоны.

З 17:50 пачнецца паэтапнае поўнае абмежаванне руху па маршруце калоны: вул. Старынаўская — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава. Чаканы час перакрыцця — каля 1,5 гадзіны.

Рух па праспекце Машэрава ад вул. Куйбышава да прасп. Пераможцаў будзе абмежаваны з моманту прыбыцця тэхнікі калоны да заканчэння рэпетыцыі.

З 21:50 будзе ўводзіцца паэтапнае поўнае абмежаванне руху транспарту па маршруце руху механізаванай калоны: прасп. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — прасп. Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — прасп. Незалежнасці.

Для паўторнага праходжання механізаваная калона з вул. Сурганава паверне направа на прасп. Незалежнасці і далей будзе рухацца па тым жа маршруце.

Пасля заканчэння рэпетыцый маршрут вяртання механізаванай калоны: прасп. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — прасп. Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — прасп. Незалежнасці — вул. Старынаўская — вул. Заснавальнікаў.

Выдзяленне тэхнікі, якая перавозіць асабісты склад пешых парадных разлікаў на рэпетыцыі, будзе ажыццяўляцца пасля выхаду тэхнікі механізаванай калоны.

Пачатак руху тэхнікі, якая перавозіць пешыя парадныя разлікі, арыенціровачна ў 18:40.

Маршрут руху: вул. Рагачоўская — прасп. Незалежнасці — МКАД (вонкавае кальцо) — прасп. Пераможцаў — вул. Сапёраў — вул. Ціміразева — прасп. Машэрава.

Далей калона будзе заходзіць на месцы стаянкі, арганізаваныя на вул. Ігнаценкі, Тарханава, Гвардзейская і Грыбаедава.

Вяртанне тэхнікі пешых парадных разлікаў — пасля заканчэння рэпетыцыі па маршруце: вул. Ігнаценкі — прасп. Пераможцаў — МКАД (унутранае кальцо) — прасп. Незалежнасці — вул. Рагачоўская.

Рух будзе адкрывацца па меры праходжання хваста вышэйзгаданых калонаў.

Каментары1

  • тьфу
    25.04.2025
    такое лицемерие.. праздновать победу над фашизмом, когда сами в них превратились

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка10

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК1

Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый9

Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа2

Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА

Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў7

Трамп заклікаў Пуціна спыніцца13

Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка2

«Норм ці стром працаваць у калгасе?» Беларускія аграрыі адказалі на няпростыя пытанні пра сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка10

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць