БЕЛ Ł РУС

Папу Францішка пахавалі ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ

26.04.2025 / 21:33

Nashaniva.com

Цела памерлага Папы Францішка спачыла ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, у простай падземнай грабніцы з ягоным папскім імем па-лацінску Franciscus. Труну размясцілі ў падземнай нішы, паколькі ён сам завяшчаў пахаваць сябе «ў зямлі», піша Euronews.

Падчас цырымоніі пахавання. Фота: Alessandra Benedetti — Corbis/Corbis via Getty Images

Праводзіць у апошні шлях пантыфіка ў суботу прыйшло каля 250 000 чалавек, яшчэ каля 150 000 выстраіліся па маршруце руху труны з Ватыкана да месца пахавання.

Пасля памінальнай імшы на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане труна Папы была перавезеная ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ для прыватнага пахавання.

Выконваючы апошнюю волю пантыфіка, ягонае цела ў касцёле сустракалі не кіраўнікі дзяржаў і манархі, а былыя зняволеныя, трансгендары, мігранты і беднякі.

Папа спадзяваўся, што такая цырымонія адлюструе прыярытэты яго папства, у якім ён імкнуўся падкрэсліць сваю ролю простага святара, а не ўплывовага рэлігійнага лідара.

Чытайце таксама:

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з Папам Францішкам

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ

Каментары да артыкула