Свет55

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ

У гэтыя хвіліны плошча святога Пятра зноў адкрылася для ўсіх. Менавіта там пройдзе імша на некалькіх мовах, а затым труну з целам пантыфіка перанясуць у базіліку Санта-Марыя-Маджорэ.

Фота: Mauro Ujetto / NurPhoto via Getty Images

Сама цырымонія пачнецца а 9-й раніцы па мясцовым часе (10:00 па мінскім). За паўгадзіны да гэтага на плошчу Святога Пятра прыбудуць лідары многіх краін свету, у тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, піша Бі-бі-сі.

Узначаліць царкоўную службу дэкан калегіі кардыналаў Джавані Батыста Рэ. Імша працягнецца паўтары гадзіны. Затым труну ўнясуць у сабор Святога Пятра, а адтуль працэсія накіруецца да месца пахавання, якое раней выбраў для сябе папа Францішак.

На ўсім працягу маршруту ахвотныя змогуць назіраць за цырымоніяй з-за металічных бар'ераў. Акрамя таго, плануецца весці трансляцыю на вялікіх экранах, усталяваных у Рыме.

Труну з целам пантыфіка перавязуць на іншы бераг Тыбра, затым жалобная працэсія пройдзе міма плошчы Венецыі, Форума і Калізея і да 12-й гадзіны па мясцовым часе (13:00 па Мінску) дасягне царквы Санта-Марыя-Маджорэ.

Сама пахавальная цырымонія ўжо будзе недаступная для публікі.

Каментары5

  • Ё
    26.04.2025
    А можна было прынамсі па-ўкраінску даць трансляцыю, ці НН лічыць расійскую мову другой дзяржаўнай ?
  • Лол
    26.04.2025
    Хартыя дала трансляцыю па-ўкраінску, бастыён беларушчыны па-расейску. Малайцы,НН, так трымаць.
  • ""Heil Satan" читала, тешила бесов - В некромантии была хороша.
    26.04.2025
    Выстояла три черных мессы, Посетила четыре шабаша..." (тэкст песні "SATAN" гурта NOM)

    нешта сёння сінякі на абодвух каленках... нідзе не падала, ні аб што не білася... адкуль? спала праўда зусім дрэнна... дык можа ў сне лётала на які шабаш, як тая Маргарыта?

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць