Прыкметна павялічылася колькасць пенсіянераў, якія працуюць
Міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ў эфіры Беларускага тэлебачання расказала пра тое, як паўплывалі на сітуацыю на рынку працы змены для пенсіянераў, што працягваюць працаваць. Гэтыя змены пачалі дзейнічаць з пачатку года, піша Myfin.by.
Фота ілюстрацыйнае
Па словах чыноўніцы, пасля ўступлення ў сілу з 1 студзеня ўказа №402, які зняў абмежаванні на памер выплат ад дзяржавы для пажылых людзей, якія працягваюць працаваць, колькасць людзей, якія працуюць і на пенсіі, прыкметна павялічылася.
«Так, мы казалі, што ў нас працуюць 110 тысяч асоб, якія дасягнулі ўстаноўленага пенсійнага ўзросту. і літаральна з першых месяцаў рэалізацыі ўказа мы ўбачылі: першы месяц — плюс 10 тысяч, далей — плюс 6 тысяч», — заявіла Наталля Паўлючэнка.
Раней у Мінпрацы заяўлялі, што дзякуючы нормам указа №402 на рынак працы могуць вярнуцца больш за 10 тысяч пенсіянераў, якія прымуць рашэнне працягваць працаваць.
Чытайце таксама:
Пенсіянеры зноў змогуць ездзіць у электрычках за палову цаны
Да праграмы сацыяльных зніжак далучылі і «Е-дастаўку»
У пенсіянера з Палесся — 92 унукі. І гэта рэкорд
«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне