БЕЛ Ł РУС

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

5.05.2025 / 22:23

Nashaniva.com

Павел Бялюцін быў актывістам «Народнай грамады» і стукачом — у канцы 2010-х ён пісаў у КДБ данос на Міколу Аўтуховіча.

У кадрах з аэрапорта Бялюціна выводзяць з самалёта і перадаюць двум мужчынам з павязкамі «КДБ» на рукавах, а затым саджаюць у машыну.

Паводле сцвярджэння прапагандыстаў, Бялюцін нібыта ўваходзіў у Віленскую харугву і «трэніраваўся па ваенізаваным узоры», а ў 2020 годзе нібыта быў сярод тых, хто планаваў атаку дронаў на БелАЭС.

24 красавіка стала вядома, што Павел Бялюцін знік у Польшчы. Ягоная жонка казала, што апошні раз ён выходзіў на сувязь за два тыдні да таго. 

У 2022 годзе Павел Бялюцін быў прысуджаны ў Беларусі да «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады. Напачатку 2024 года ён удзельнічаў у выбарах у Каардынацыйную раду ад аб'яднання «Салідарнасць». Але неўзабаве высветлілася, што ў 2017 годзе чалавек з такім жа імем і прозвішчам напісаў данос у КДБ на Мікалая Аўтуховіча.

Тады сяброўства Бялюціна ў партыі «Народная грамада» было спыненае. Таксама ён быў выключаны са спісу кандыдатаў у КР.

Паводле жонкі, мужчына жыў у Вільні, але некалькі месяцаў таму Літва абвясціла яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Тады ён з'ехаў адтуль «у Еўропу, шукаць працу».

Чытайце таксама:

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў

Партыя, ад якой у КР ішло найбольш агентуры, заявіла пра непрызнанне Ціханоўскай. А пасля аспрэчыла гэта

Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?

Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча

«Народная грамада» адрэагавала на апублічванне даносчыкаў у шэрагах партыі

Каментары да артыкула