Грамадства55

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў

Паўла Бялюціна выключылі з партыі, калі выпадкова выкрылася, што ён у канцы 2010-х пісаў у КДБ данос на Міколу Аўтуховіча. Цяпер жа ён знік у Польшчы.

Павел Бялюцін. Скрыншот: FreeInfoBel / Youtube-каналу 

Беларус, якога падазравалі ў сувязі з КДБ, знік у Польшчы. Жонка Паўла Бялюціна кажа, што апошні раз ён выходзіў на сувязь два тыдні таму, паведамляе «Еўрарадыё». 

У 2022 годзе Павел Бялюцін быў прысуджаны ў Беларусі да «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады. Напачатку 2024 года ён удзельнічаў у выбарах у Каардынацыйную раду ад аб'яднання «Салідарнасць». Але неўзабаве высветлілася, што ў 2017 годзе чалавек з такім жа імем і прозвішчам напісаў данос у КДБ на Мікалая Аўтуховіча.

Тады сяброўства Бялюціна ў партыі «Народная грамада» было спыненае. Таксама ён быў выключаны са спісу кандыдатаў у КР.

Цяпер адбыўся працяг гісторыі. Паводле жонкі, мужчына жыў у Вільні, але некалькі месяцаў таму Літва абвясціла яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Тады ён з'ехаў адтуль «у Еўропу, шукаць працу».

І вось — знік.

Каментары5

  • Чакаем
    24.04.2025
    А што з іншым "міліцэйскім стукачом з Палка Каліноўскага"? Да яго прыйшоў ГУР?
  • Андрусь
    24.04.2025
    Людзі супрацоўнічаюць і будуць гэта рабіць.

    Вашыя артыкулы па тэме толькі наганяюць страху і недаверу да навакольных людзей.

    Раз'ядноўваюць.

    Калі раней я мог падумаць, што трэба аб'ядноўвацца, каб змагацца з рэжымам, то цяпер я не бачу такой мажлівасці, бо паўсюль сексоты могуць быць...

    Застаецца толькі заціхнуць і моўчкі спадзявацца, што не возьмуцца за мяне і блізкіх, бо што мы можам у адказ?

    Апусціць вочы і маўчаць.
  • Найперш не галасі!
    24.04.2025
    Андрусь , а потым зноў гл. п. 1.
    Канечне, сексоты былі, ёсць і будуць!
    Чаму ж не? На жаль здараецца.
    Дык што, не жыць?
    Таго і хочуць ворагі, каб усе між сабою грызліся і баяліся адно аднаго.
    "агентура ... агентура...."
    Пазьняк для таго і разганяе, каб усім жаху нагнаць ды сябе неяк прыгожа паднесці, але тыя намаганні ўжо смешныя.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць