Мерц, Эрдаган, Стармер: з кім у Тыране пагаварыла Ціханоўская ШМАТ ФОТА
Шосты саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці 16 мая праходзіць у албанскай Тыране. На ім прысутнічаюць кіраўнікі 47 еўрапейскіх краін і прадстаўнікі ЕС, НАТА, Рады Еўропы і АБСЕ. Госцяй форуму з'яўляецца і беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, якая ў кулуарах мерапрыемства мела размовы з вядучымі палітыкамі кантыненту. Фота некаторых з гэтых сустрэч зрабіла прэс-служба Ціханоўскай.
З федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам. Тут і далей: фота Офіса Ціханоўскай
З прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам
З прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам
З генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ
З кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен
З прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам
Са старшынёй Еўрапейскай рады Антоніу Кошта
З прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам. Гэта было першае знаёмства Ціханоўскай з Фіцам. Яны дамовіліся падтрымліваць кантакт.
З прэм'ер-міністрам Іспаніі Педра Санчэсам
З прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам
З прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім
Чытайце таксама:
Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі
Ціханоўская — новаму Папу: Ваша слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў