Ціханоўская — новаму Папу: Ваша слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў
Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам з нагоды абрання Роберта Фрэнсіса Прэво новым Папам.

«Вашая святасць, я шчыра віншую Вас з абраннем пантыфікам, з новым адказным заданнем і служэннем. Несумненна, Вашае прызначэнне з’яўляецца важнай падзеяй як для католікаў, так і для ўсіх хрысціян, і ўвогуле кожнага чалавека на нашай Зямлі.
Ваш голас будуць чуць мільёны. І сярод іх — мы, беларусы. Народ, які мірна змагаецца за свае правы і свабоду. Народ, які верыць у сілу спачування і салідарнасці. Які ставіць чалавечнасць і дабрыню вышэй за ўсё іншае.
Мы верым, што Вашае слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў, для іх сем’яў. Голасам для ўсіх, хто не страціў веры нават у самых цяжкіх умовах нашай рэчаіснасці.
Няхай Вашае служэнне стане прамянём надзеі для ўсіх, хто змагаецца за праўду», — сказала Святлана Ціханоўская.
Каментары
Твой слуга
Яська-гаспадар з-пад Вільні»
Tak, ФСБ патрабуе ад Беларускіх гісторыкаў- мастакоў публічных выбачэння НА КАЛЕНАХ, за ВКЛ, Полацкае Княства, Каліноўскага, etc. за тое што мы Літвіны - Беларусы з маскоўскай мовай прыходзе вялікая імперская торба (пушкін, слажніцын , шаман, казкі пра партызанаў і гд ) дзе мы Беларусы - Літвіны не існуём нават . Калі не жадаеш быць болей маскоўскім васалам (служкай ), паглядзі лекцыю Эву Томпсан ў ЮТ ці кнігу яе знайдзі , сёння гэта не цяжка . Лукашэнкі лепшы варыянт на сёння , ў нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем цояў , глядзім лайно на асфальце да нашу маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы ва уладзе эліты спяваюць спевы служак Маскоўскаму хану (як Кадыраў) , няхай спяваюць , затое ў нашых дзяцей Безумоўна Будзе шанс ... Маскоўскай імперыі не доўга засталося, і Трампа стратэгія ў дачынення да Маскоўскай эмпэрыі гэта НАФТА , сёння кошты на сібірскі уралс $49, такіх коштаў не было з 2021. эмпэрыя пуціна $35 не пацягне.
"Маскоўскай імперыі эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад"
-НН
Д. Трамп ведае справу !! і гэта толькі пачатак, усё як ў 1991 ці 1917 )))