Меркаванні156156

Пазняк: Рэальным палітычным капіталам і гістарычнай легітымнасцю валодаюць толькі Беленькі, Навумчык і Пазняк

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк напісаў артыкул пад назвай «Эліты і псеўдаэліты», у якім у праламленні да беларускай сітуацыі да першай групы залічыў сябе і сваіх паплечнікаў ды аднадумцаў, а да другой — усіх астатніх.

Зянон Пазняк. Фота Паўла Хадзінскага

Найперш Зянон Пазняк дае ўласнае азначэнне, што такое эліты, а што — псеўдаэліты. Паводле яго меркавання:

«Нацыянальная беларуская эліта ствараецца ўнутрана (іманентна) у выніку развіцця нацыі і адпавядае нацыянальным інтарэсам нацыі. Псеўдаэліта ствараецца вонкавымі сіламі для змагання супраць развіцьця беларускай нацыі і дзеля прыкрыцця знешнімі сіламі сваёй антынацыянальнай антыбеларускай палітыкі. Псеўдаэліта не выяўляе нацыянальных інтарэсаў, знаходзіцца пад знешнім палітычным уплывам і, як правіла, пад знешнім фінансаваннем».

Адпаведна і сярод чыннікаў, якія стаяць «у падножжы расейскага генацыду народаў», Пазняк бачыць ліквідацыю нацыянальнай эліты і стварэнне псеўдаэліты — «гэта значыць найперш — каланіяльнай інтэлігенцыі, якая ў перспектыве таксама мусіць быць ліквідаваная».

Правёўшы экскурс у далёкую гісторыю і назваўшы прыклады стварэння беларускіх псеўдаэліт там — «Белорусское общество» пад кіраўніцтвам Лукаша Саланевіча ў пачатку XX стагоддзя і «ў асноўным агенты НКВД і сталінская савецкая інтэлігенцыя» ў 1920-1940-х гадах, — Пазняк пераходзіць да разгляду сітуацыі, якая склалася ў тыя часы, калі на палітычную арэну выйшаў ён сам з паплечнікамі:

«Пасля смерці Сталіна адбываецца дыферэнцыяцыя ў асяроддзі савецкай псеўдаэліты, з'яўляецца нацыянальна-культурніцкі накірунак. У 1980-х гадах, разам з крызісам СССР, з'яўляецца актыўная змагарная і нацыянальна-арыентаваная беларуская эліта (найперш Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне»). Яна стала авангардам нацыянальнага руху і прывяла да незалежнасці Беларусі».

Аднак жа такая сітуацыя пратрымалася толькі каля дзясятка гадоў:

«У 1999 годзе беларуская нацыянальная эліта была расколата сумеснымі намаганнямі Масквы і лева-ліберальнай Эўропы (перш за ўсё, немцамі). Адразу ж, у 2000-м годзе, гэтымі ж сіламі была арганізацыйна створана гібрыдная псеўдаэліта (псеўдаапазіцыя), якая існавала пад уплывам Масквы, КГБ і фінансаваннем Еўразвязу».

Тады «нацыянальная палітычная эліта (перш за ўсё КХП-БНФ) была адсечана ад інфармацыйных працэсаў, абмежаваная ў дзейнасці і існаванні, хаця якраз тое, што яна зрабіла, змагаючыся пад рэжымам, было істотным для нацыі».

У «псеўдаэліты» ж становішча было больш спрыяльным, і менавіта з яе разбуральнай дзейнасцю Пазняк звязвае тое, што адбывалася ў 2020 годзе і пасля: 

«У 2020-м годзе правакацыйная стаўка Масквы на псеўдаэліту і на агентуру ў справе замены сатрапа Лукашэнкі шляхам паслявыбарных масавых пратэстаў правалілася і вылілася ў жудасныя рэпрэсіі супраць усяго беларускага нацыянальнага народа. Прарасейская група, сфармаваная для патрэбы выбараў у Беларусі Газпрамам і ФСБ (Ціханоўская, Цапкала, Лябедзька, Дабравольскі і інш.), была выведзена за мяжу пад уплыў і фінансаванне Еўразвязу».

Зусім іншая сітуацыя ў тых, каго Зянон Пазняк залічвае да «эліты»:

«Беларускія нацыянальна-вызвольныя дзеячы, выгнаныя з Беларусі на эміграцыю, засталіся там на ўмовах валанцёрства і самаарганізацыі. Беларуская нацыянальная палітычная эліта за мяжой амаль цалкам выключана з палітыкі Еўразвязу і з еўрапейскай інфармацыі. (Тут пасіўны метад змагання левай Еўропы з беларускай нацыянальна-вызвольнай дзейнасцю.) Але менавіта ідэі і практыка гэтай нацыянальнай эліты адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі. Якраз тут жыве нацыянальная будучыня Беларусі».

Пасля гэтую групу ён вызначае і больш канкрэтна:

«У беларускім палітычным полі рэальным палітычным капіталам і рэальнай гістарычнай легітымнасцю цяпер валодаюць толькі Дэпутаты Незалежнасьці (дэпутаты БНФ), тыя дэпутаты Народнага Фронту ў парламенце, якія рэальна выбраныя народам, якія рэальна здабылі Незалежнасць Беларусі, рэальна дамагліся спынення дзейнасці Камуністычнай партыі ў Беларусі, рэальна стварылі асноўнае заканадаўства дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь, рэальна адкрылі праўду пра Чарнобыльскую катастрафу, рэальна здабылі ўлікі для суду над Расіяй за генацыд Беларускага народа ў 1920-1940-х гадах (Курапаты), рэальна дамагліся стварэння беларускага войска, беларускіх грошай, нацыянальнай фінансавай сістэмы, усталявання дзяржаўнай нацыянальнай сімволікі, канстытуцыйнай дзяржаўнасці беларускай мовы, беларускай школы і ўсяго іншага, на чым трымаецца існаванне нашай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь».

Але частка гэтых дэпутатаў, якія дагэтуль жывуць, застаюцца ў Беларусі і «якія прайшлі праз арышты і вязніцу, цяпер, ва ўмовах рэпрэсій, не маюць магчымасці праводзіць актыўную палітычную дзейнасць. Затое:

«За мяжой Беларусі дзейнічаюць Юры Беленькі, Сяргей Навумчык, Зянон Пазняк. Мы, Дэпутаты Незалежнасці, усведамляем свой палітычны грунт, сваё палітычнае права на вырашэнне пытанняў уратавання Айчыны і сваю адказнасць перад гісторыяй і народам. Нягледзячы на навакольную псеўда-мішуру і фальшывасць, будзе так (і было так), як кажуць і робяць патрыёты і беларускія нацыянальныя барацьбіты».

Каментары156

  • Той жа
    15.05.2025
    Рэальным палітычным капіталам і гістарычнай легітымнасцю валодаюць толькі Беленькі, Навумчык і Пазняк.
  • Гигин
    15.05.2025
    А как же Усов? Инвестиции в дедушку не оправдались.
  • Мх
    15.05.2025
    Так і ёсць.

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць