Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі
У Тыране сабраліся лідары 47 краін і кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных арганізацый.

Шосты саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці адбываецца ў албанскай Тыране. На ім прысутнічаюць кіраўнікі 47 еўрапейскіх краін і прадстаўнікі ЕС, НАТА, Рады Еўропы і АБСЕ.
Святлана Ціханоўская, якая ўдзельнічае ў саміце ў якасці госці, прысутнічае на сустрэчы разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, прэзідэнтам Турцыі Раджэпам Эрдаганам, прэзідэнтам Азербайджана Ільхам Аліевым і іншымі.
Адным з першых палітыкаў, з кім перасяклася Ціханоўская, стаў Зяленскі:
«Размова, зразумела, ішла пра тое, як спыніць вайну і як далей будаваць адносіны ў новых сусветных рэаліях», — гаворыцца ў паведамленні Офіса Ціханоўскай пра сустрэчу з Зяленскім.
Згодна плану рассадкі, за перамоўным сталом Ціханоўская сядзіць побач з генеральным сакратаром Савета Еўропы Аленам Берсе.

-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары